Понедельник, 20 05 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«…Ён – Купала. І гэтым усё сказана»

  • Суббота, 27 апреля 2019 12:24
  • Автор  Сугучча

У выдавецтве «Беларусь» падрыхтаваны да друку альбом-каталог, які прэзентуе мастацкія творы з калекцыі Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, якія ствараліся мастакамі на працягу амаль стагоддзя.

Аўтар ідэі і навуковы кіраўнік праекта – А. Р. Ляшковіч. Укладальнікі – В. Ціханавецкая, Н. Саевіч, А. Ляшковіч. Выпуск выдання ажыццяўляецца па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Варта заўважыць, што музейная калекцыя – адзіны ў краіне найбольш поўны збор твораў выяўленчага мастацтва, прысвечаных асноўным этапам жыцця і творчасці паэта. Альбом-каталог знаёміць з нацыянальнай школай выяўленчага мастацтва ад 20-х гадоў мінулага стагоддзя да сучаснасці. У выданні змешчаны звесткі з біяграфіі народнага песняра Беларусі, з гісторыі напісання некаторых твораў. Істотна дапаўняюць альбом-каталог біяграфічныя даведкі пра мастакоў.

З грунтоўным уступным артыкулам, які характарызуе прынцыпы фарміравання музейнай калекцыі, выступае мастацтвазнаўца Таццяна Бембель. У прыватнасці, яна заўважае, што «мастацкая калекцыя дапамагае шукаць адказы на пытанні, якія і зараз застаюцца актуальнымі: што такое нацыянальная школа выяўленчага мастацтва; ці з’яўляецца беларуская школа сапраўды самастойнай школай, а не сумай уплываў і не адгалінаваннем суседзяў з усходу, захаду, поўначы ці поўдню; ці змянялася ступень яе самастойнасці на працягу таго перыяду, што прадстаўляе калекцыя – ад нараджэння Купалы да сённяшніх дзён…»

Сотні работ, прадстаўленых у каталогу, пашыраюць наша ўяўленне і пра беларускае мастацтва, і пра самога Янку Купалу. Другі беларускі класік – Уладзімір Караткевіч сказаў пра паэта: «Гэты чалавек усім створаным вярнуў народу годнасць, годнасць за сваё мінулае, сілу жыць у сённяшнім, мужнасць, каб глядзець у будучсыню… для нас, беларусаў, ён адзін такі. Ён – Купала. І гэтым усё сказана.»

Да нараджэння альбома-каталога «Янка Купала. Я адплаціў народу, чым моц мая магла» спрычыніліся парадамі, крытычнымі заўвагамі старшыня Беларускага Саюза мастакоў Рыгор Сямёнавіч Сітніца, супрацоўнікі Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі купалы Галіна Варонава, Марына Плаўская, Інга Цераховіч, а таксама Наталля Гермацкая, Людміла Скакун, Лідзія Камінская.

І музей, і выдавецтва «Беларусь», і ўсіх, каму дарагі лёс беларускай літаратуры, можна павіншаваць з высокай падзеяй – стварэннем альбома, які, несумненна, будзе запатрабаваны.

Кастусь Ладуцька

 

 

Прочитано 21 раз Последнее изменение Суббота, 27 апреля 2019 12:25
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии