Суббота, 19 08 2017
Войти Регистрация

Войти в аккаунт

Логин *
Пароль *
Запомнить меня

Создать аккаунт

Обязательные поля помечены звездочкой (*).
Имя *
Логин *
Пароль *
Подтверждение пароля *
Email *
Подтверждение email *
Защита от ботов *

З нагоды. Купала для ўсяго свету!..

Лейтматывам святкавання 135-годдзя з дня нараджэння народнага песняра Беларусі Янкі Купалы ў гэтыя дні з’яўляецца яго прызнанне ў свеце – далёкімі і блізкімі суседзямі.

З нагоды 135-годдзя нараджэння клаіска ўдзельнікаў урачыстасцяў павіншаваў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка: “ Зорка Янкі Купалы ўзышла ў пераломную эпоху, калі Беларусь рабіла першыя крокі да ўласнай дзяржаўнасці. Сілай свайго таленту паэт вызначыў шляхі развіцця роднай мовы і культуры, намеціў духоўныя арыенціры многіх пакаленняў. Таму сёння мы, грамадзяне суверэннай краіны, ганарымся і папулярызуем купалаўскую спадчыну, беражліва захоўваем яе для нашчадкаў”. На ўскладанні кветак да помніка Купалу ў Мінску гэтыя словы кіраўніка дзяржавы зачытаў міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў. Выступілі першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах, старшыня Міжнароднага Купалаўскага Фонда паэтэса, перакладчыца, публіцыст Таццяна Сівец… Цёплымі словамі суайчыннікаў Купалы вітала дырэктар музея Янкі Купалы ў вёсцы Пячышчы Рыма Юр’еўна Абызава (Рэспубліка Татарстан). Яна прачытала і верш “А хто там ідзе?” у перакладзе на татарскую мову. Татарстан даў прытулак беларускаму песняру ў час Вялікай Айчыннай вайны. І татарская грамадскасць памятае паэта. Яго творы не аднойчы перакладаліся на мову Мусы Джаліля, Габдулы Тукая. Побач з Казанню – магчыма, у вёсцы Пячышычы альбо ў якім іншым месцы – у хуткім часе паўстане помнік народнаму песняру Беларусі. Рупяцца над гэтым клопатам і прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Казані, Татарстане. Усталяванне помніка Купалу – і адзін з прыярытэтных клопатаў ФНКА “Беалрусы Расіі”, якое ўзначальвае Сяргей Кандыбовіч.

І дырэктар Літаратурнага музея Янкі Купалы Алена Ляшковіч, выступаючы ля помніка ў святочны дзень, шмат гаварыла пра ўшанаванне народнага песняра ў свеце, пра тое, што амаль на 100 (!) мовах народаў свету гучаць яго творы. Што імя Купалы носяць бібліятэкі, школы, гімназіі, іншыя навучальныя ўстановы, вуліцы… Сярод гасцей свята 7 ліпеня ў Купалаўскім скверы было шмат пісьменнікаў – Васіль Жуковіч, Уладзімір Мазго, Мікола Мінзер, Мікола Мятліцкі, Анатоль Бутэвіч, Віктар Шніп, Таіса Трафімава… У гэты ж дзень прайшло спецгашэнне паштовай маркі і паштовага канверта, якія выйшлі ў гонар 135-годдзя з дня нараджэння Я. Купалы. На марцы – рэпрадукцыя партрэта Купалы, які выканаў народны мастак СССР Міхаіл Савіцкі. Спецгашэнне прайшло ў музеі з удзелам першага намесніка міністра сувязі і інфарматызацыі Дзмітрыя Шэдко і міністра культуры Барыса Святлова. У якасці сувеніраў паштовыя маркі і канверты першага дня былі ўручаны музейным работнікам з Кіева, Палтавы, Пячышчаў, Рыгі, Калінінграда, якія прыехалі на святкаванні па запрашэнню Купалаўскага музея.

Такая ўвага да міжнароднага складніка ў час святкаванняў падштурхнула да наступных разваг. Даўно наспела патрэба сканцэнтраваць усе матэрыялы на тэму прысутнасці творчасці Янкі Купалы ў свеце ў адзін адмысловы архіў. Чаму б не выдаць невялікага памеру кнігі ці брашуры з такімі назвамі: “Янка Купала ў Пячышчах”, “Янка Купала ў Чувашыі”, “Янка Купала ў Маскве”, “Янка Купала ў Санкт-Пецярбургу”, “Янка Купала ў Славакіі” , “Янка Купала ў Літве” і г.д.? Праўда, пра Купалу ў стасунках з Славакіяй выдатна расказаў кандыдат філалагічных навук Мікола Трус. Чаму б не выдаць карты, якія б паказвалі маршруты па Купалаўскіх адрасах у свеце? Мне здаецца, што патрабуе перавыдання і кніга аднаго верша “А хто там ідзе?” на мовах народаў свету”. Тым болей, што болей як за тры з паловай дзесяцігоддзяі пасля яе першага выдання здзейснены новыя пераклады славутага верша. Падобнае выданне можна было б ажыццявіць у дачыненні і да якога іншага паэтычнага твора Янкі Купалы.

Яшчэ адзін накірунак развіцця прасторы Купалы ў свеце: гэта – стварэнне Купалаўскага цэнтра перакладу ў Беларусі. Сёння, калі склалася крытычная сітуацыя ў стаўленні да мастацкага слова, калі змяншаецца велізарнымі тэмпамі ўвага друкаванай кнігі, важна самім, дома, быць ініцыятарамі тых ці іншых перакладчыцкіх ініцыятыў. Мо нават і фундацыю, матэрыяльнае забеспячэнне для рэалізацыі гэтых ініцыятыў шукаць трэба менавіта дома, у Беларусі. Трэба прааналізаваць, дзе, у якіх краінах Купала яшчэ не выдаваўся кнігамі. Трэба знайсці цікаўных пеаркладчыкаў – нават у далёкіх азіяцкіх і афрыканскіх краінах. А пасля агульнымі намаганнямі выбудоўваць вырашэнне аб выданні ці яго фінансаванні. Слова Янкі Купалы актуальнае ў расповядзе пра нашу краіну – Рэспубліку Беларусь, пра высокія гуманістычныя ідэалы, якія асабліва зараз павінны быць у пашане. І не заўважаць гэтага мы проста не маем права, калі рупімся пра будаўніцтва суверэннай дзяржавы, калі ўмацоўваем беларускую нацыянальную культуру і літаратуру.

Алесь Карлюкевіч

Прочитано 52 раз Последнее изменение Пятница, 07 июля 2017 16:30
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии