Суббота, 08 08 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Адкрыццё чачэнскага мастацкага свету

  • Понедельник, 13 июля 2020 00:37

Што мы ведаем пра чачэнскую нацыянальную літаратуру?.. Магчыма, калі пашукаем падтрымку ў Вікіпедыі, то, канешне ж, згадаем дзясятак-другі імёнаў паэтаў і празаікаў, якія пісалі ці пішуць свае творы на чачэнскай мове. І, магчыма, болей нічога не адкрыем, на якія б хітрыкі не ішлі. А ў Беларусі ў апошнія некалькі гадоў час ад часу з’яўляюцца публікацыі перакладаў чачэнскай паэзіі і прозы. На старонках газеты «Літаратура і мастацтва», часопісаў «Полымя», «Маладосць». Адна з руплівых арганізатараў гэтай справы, што паступова выкладаецца, збіраецца ў беларуска-чачэнскае літаратурнае пабрацімства, – маладая пісьменніца і перакладчыца Бажэна Мацюк (Ганушкіна).

У часопісе «Маладосць» у перакладзе спадарыні Бажэны выйшлі вершы Сайда-Магамеда Гелагаева («Вытокі»), Райкома Дадашава («***Свету міраж…»), Суліма Магамедава («***Восень ціха ўвайшла ў адамкнёныя дзверы…». А ў шостым нумары часопіса «Полымя» за 2018 год надрукавана апавяданне чачэнскага празаіка Сулеймана Мусаева «Абавязак» у перакладзе Б. Мацюк.

Варта заўважыць, што да перакладаў чачэнскай нацыянальнай літаратуры ў апошні час спрычыніліся і іншыя беларускія пісьменнікі – Таццяна Сівец, Марыя Кобец, Віктар Шніп, Юлія Алейчанка, Іна Фралова, Валерыя Радунь. Сапраўдная кагорта ўважлівых перастваральнікаў іншага мастацкага свету!..

… – Мяне, несумненна, цікавяць розныя нацыянальныя літаратуры, – дзеліцца сваімі развагамі Бажэна Мацюк. – Калі б былі шырэйшымі магчымасці для публікацыі перакладных твораў, то, канешне ж, працавала б у гэтым кірунку больш плённа. Аркамя чачэнскай, некалькі гадоў чытаю і пераствараю балгарскую літаратуру, наладзіўшы сувязь з часопісам «Пламък» («Полымя»), а таксама сучасных украінскіх паэтаў. Славянскія прасторы, зразумела, бліжэйшая для беларускага чытача. Але, як мне асабіста падаецца, шмат цікавага, адметнага можна знайсці і ў чачэнскай паэзіі і прозе.

Некалькі слоў да творчай і жыццёвай біяграфіі перакладчыцы чачэнскай літаратуры на беларускую мову. Бажэна Мацюк (Ганушкіна) нарадзілася 8 чэрвеня 1991 года ў горадзе Вілейка Мінскай вобласці. Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У 2016 годзе атрымала ступень магістра філалагічных навук. Працавала настаўнікам беларускай мовы і літаратуры гімназіі № 31 горада Мінска, вядучым рэдактарам Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці, намеснікам старшыні Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, вядучым спецыялістам аддзела сувязяў з грамадскасцю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Зараз – адказны сакратар часопіса «Полымя».

Першыя свае творы надрукавала ў вілейскай раённай газеце «Шлях перамогі». Дэбют у рэспубліканскіх СМІ адбыўся ў 2005 годзе – верш «Родны кут» у газеце «Раніца». Аўтар зборнікаў «Гэта ўсё – Радзіма наша» (2013, з Віктарам Кажурам), «Я яго адпускаю з Табой» (2016, Расія), «Самасць» (2017), «Фарбамі слоў» (2018, з І. Карнаухавай і М. Шапавалавай).

Публікацыі чачэнскай паэзіі і прозы на беларускай мове ў літаратурна-мастацкіх перыядычных выданнях Беларусі сведчаць, што ўжо наспеў час для падрыхтоўкі ў нашай краіне анталагічнага выдання сучаснай чачэнскай літаратуры. І Бажэна Мацюк – адзін з тых перакладчыкаў, хто годна паспрыяе нараджэнню такога творчага праекта.

 

Алесь Пясчанскі

 

         

 

 

Прочитано 473 раз