Понедельник, 13 07 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Акмухамед Вельсапараў. Туркменістан. Гняздзечка, якое звалілася ў арык. Апавяданне для дзяцей

Акмухамед Вельсапараў – аўтар многіх кніг прозы і паэзіі, якія выдадзены на туркменскай, рускай, шведскай і іншых мовах. Выпускнік факультэта журналістыкі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, ён да развала Савецкага Саюза паспеў яшчэ закончыць і Вышэйшыя літаратурныя курсы пры Літаратурным інстытуце імя А.М. Горкага. Працаваў на тэлебачанні, у туркменскім літаратурна-мастацкім часопісе «Ашхабад». Шмат выступаў у перыядычным друку як публіцыст.

Раней пераклады твораў Акмухамеда Вельсапарава друкаваліся ў альманаху «Братэрства», часопісе «Вясёлка», газеце «Зорька».

Увазе чытачоў «Созвучия…» ‒ апавяданне Акмухамеда Вельсапарава «Гняздзечка, якое звалілася ў арык», адрасаванае юнаму чытачу.

 

Алесь Пясчанскі

 

Акмухамед ВЕЛЬСАПАРАЎ

 

Гняздзечка, якое звалілася ў арык

 

Апавяданне

 

–  Мама, мама! – крыкнуў Дзідар. – У наш арык зваліліся верабейчыкі і плывуць па вадзе.

Хлапчанё падбегла да маці, якая ў гэты час размаўляла з бабуляй, схаваўшыся ў цень шаўкоўніцы.

– Няўжо?! – здзівілася матуля.

– Відаць, выпалі з гнязда? – пачала ўдакладняць бабуля.

– Ды не! Яны плывуць разам са савім домікам, ‒ хвалюючыся, расказваў Дзідар.

– Разам з гняздом?

– Так!

Віламі, якімі бацькамі накладваў авечкам сена, мама Дзідара падчапіла камячок гнязда, які добра набрыняў вадою, і асцярожна паклала яго на зямлю. У мокрым гняздзечку жаласліва пішчалі двое маленькіх верабейчыкаў. Бяскрылыя і вельмі ўжо безабаронныя.

Калі яны падсохлі пад сонейкам, Дзідар аднёс птушанят дадому. І ўзяўся частаваць вымушаных вандроўнікаў. Хлопчык наліў ім вады. Насыпаў рысавых зярнят. Але птушаняты ні да чаго не дакрануліся. Пачастунак іх не вабіў. Толькі працягвалі жаласліва пішчэць.

Нечакана на падваконнік ускочыла кошка. Убачыўшы птушанят, яна прыжмурылася і выгнула спіну. Пасля прысела на заднія лапы, рыхтуючыся да скачка. Але матуля ў час заўважыла котку і выставіла яе за дзверы. Пасля папярэдзіла дзяцей:

– Будзьце пільнымі. Не давайце кацяры набліжацца да птушанят. І самі не чапайце іх рукамі. Маці-вераб’іха пачуе чужы пах і не захоча прызнаць сваіх дзетак. Тады яны прападуць.

– Чаму? – запытаўся Дзідар.

– Таму што іх не будзе каму карміць і паіць. Бачыш, яны не жадаюць есці з тваіх рук. Карміць іх можа толькі маці.

Дзідар ахоўваў іх да таго часу, пакуль не прыйшоў з працы бацька. Ён узяў лесвіцу, падняўся па ёй на дрэва, што расло ля арыка, і паклаў гняздо на ранейшае месца.

Хутка Дзідар пачуў радаснае чырыканне вераб’іхі і вясёлае шчабятанне птушанят.

З туркменскай. Пераклад Алеся Пясчанскага

Прочитано 45 раз