Вторник, 24 10 2017
Войти Регистрация

Войти в аккаунт

Логин *
Пароль *
Запомнить меня

Создать аккаунт

Обязательные поля помечены звездочкой (*).
Имя *
Логин *
Пароль *
Подтверждение пароля *
Email *
Подтверждение email *
Защита от ботов *

“Хто гэта выглянуў з-пад снегу”: падрыхтавана да друку кніга сербскай дзіцячай паэзіі

  • Вторник, 26 сентября 2017 10:05

У Беларусі юны чытач добра ведае паэта, перакладчыка Міколу Чарняўскага. За доўгія гады работы ў “Бярозцы”, “Вясёлцы”, на рэспубліканскім радыё ён надзвычай шмат зрабіў па прадстаўленню на мове Купалы і Коласа паэзіі народаў іншых краін. Зразумела, у большай ступені – паэзіі, адрасаванай дзецям. Яно і зразумела, бо і сам Мікола Чарняўскі ў арыгінальнай творчасці найперш з’еўляецца дзіцячым пісьменнікам.

Новы творчы праект вядомага літаратара – кніга вершаў сербскіх паэтаў для дзяцей і падлеткаў. Падрадкоўнікі для беларускага паэта падрыхтаваў добры знаўца сербскай мовы – доктар філалагічных навук, прафесар Беларускага дзяржаўнага універсітэта Іван Аляксеевіч Чарота.

“Хто гэта выглянуў з-пад снегу/ Насустрач дзецям неўпрыкмет?/ А гэта ён, падснежнік белы,/ Паслязімовы першы квет”, – гаворыць Мікола Чарняўскі следам за Ёванам Ёванавічам-Змаем. А яшчэ ў будучай кнізе сабраны вершы Бранкі Радзічавіча, Бранкі Чопіча, Дэсанкі Максімавіч, Міры Алечкавіч, Душана Радавіча, Драгана Лукіча, Мілавана Вітэзавіча, Радаміра Мічунавіча, Любовіе Ршумавіч, Веліміра Мілошавіча. Хтосьці з сербаў прадстаўлены адным вершам, а хтосьці, як, напрыклад, згаданы ўжо Ёван Ёванавіч-Змай, – ладнай падборкай твораў, што дазваляе бболей шырока ўявіць абсягі мастацкіх зацікаўленняў мастака слова.

Мяркуецца, што кніга пабачыць свет у выдавецтве “Мастацкая літаратура”, прадмову да зборніка напісаў Іван Аляксеевіч Чарота.

 

Кастусь Ладуцька

Прочитано 643 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии