Воскресенье, 16 12 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

У Коласавым доме

  • Пятница, 20 октября 2017 08:29

 

У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбылася прэзентацыя першай кнігі вершаў кандыдата ў члены СПБ Анастасіі Каротчыкавай “До минор”. Кніга выйшла ў серыі Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі “Мінскія маладыя галасы” пад рэдакцыяй паэта Міхася Пазнякова. Анастасія — студэнтка 4-га курса факультэта Міжнародных адносін Белдзяржуніверсітэта.

У прэзентацыі прыняў удзел старшыня МГА СПБ Міхась Пазнякоў, які адкрыў мерапрыемства, расказаў аб рабоце СПБ з юнымі літаратарамі і прадставіў слухачам таленавітага аўтара. Дарэчы, Анастасія Каротчыкава ў гэтым годзе стала пераможцам рэспубліканскага конкурсу сярод маладых паэтаў Беларусі (г. Брэст). На яе творчым рахунку — публікацыі ў літаратурна-мастацкіх выданнях і калектыўных зборніках, перамогі ў іншых творчых конкурсах. Павіншаваць сваю сяброўку прыйшлі таксама член Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэтэса Кацярына Роўда, юныя паэты, студэнты Ася Айсберг, Яна Босак, Уладзіслаў Музычэнка. Слухачы з вялікай цікавасцю паслухалі вершы і ў выкананні самой аўтаркі. Радаваліся за поспех Анастасіі Каротчыкавай і яе бацькі, якія таксама прысутнічалі ў зале.

Павел КУЗЬМІЧ

Фота Васіля КУЛІКОВА

Крынiца: ГА СПБ

Прочитано 3085 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии