Понедельник, 19 02 2018
Войти Регистрация

Войти в аккаунт

Логин *
Пароль *
Запомнить меня

Создать аккаунт

Обязательные поля помечены звездочкой (*).
Имя *
Логин *
Пароль *
Подтверждение пароля *
Email *
Подтверждение email *
Защита от ботов *

Друкуецца ў «Маладосці». Яна Нікіфарава. Паўнаты шукай

  • Четверг, 01 февраля 2018 08:53

Урывак з эсэ

Саджуся за пісьмовы стол. Перада мной нататнік з чыстымі лістамі. Прыгажосць, папера ледзь не адбівае сонечныя промні! Асадка — новая, аловак — вастрэйшы за жарты Джорджа Карліна. Здаецца, усё спрыяе нараджэнню геніяльных (ну, хоць бы вартых увагі) радкоў. Але ніводнае слова ў галаву не ідзе. Літаральна ніводнае. Хіба што лаянкавае. Што ж такое? Злосна загортваю нататнік.

Ці так. Зарадка батарэі тэлефона — сто працэнтаў, тэкставая праграма — спампаваная, яркасць дысплея — максімум і беларуская раскладка клавіятуры... Зноў той самы вынік: ніводнага радка, ніводнай рыфмы. Нават дзеяслоўнай.

Ведаю я гэта Натхненне. Яно такое легкадумнае. Прыйдзе, відаць, у самы нязручны момант. Калі буду падразаць на лецішчы галіны бэзу. Ці несціся з хуткасцю променя, каб паспець забраць заказ з багетнай студыі. Ці, найбольш магчыма, у той час, калі ў захапленні буду перагортваць старонкі Рэмарка. Калі ні тэлефона пад рукой, ні нататніка...

Міжволі задумваюся, якія ўмовы для Натхнення самыя прыдатныя? Калі жаданне пісаць апраўдваецца і ператвараецца ў вершы, якія самой не сорамна перачытваць? Памятаю, чытала нейкую Бум-Бам-Літаўскую п'есу, і адзін з яе персанажаў прамовіў наступнае: «Сапраўдная (чытай — вартая) паэзія — пакуты. Нясцерпная горыч». Ці штосьці падобнае, сутнасць дакладна такая. Я тады актыўна паківала галавой, бясслоўна пагадзілася і запомніла гэтыя словы. Ну а што? Сапраўды, уся паэзія, якая чапляе асабіста мяне наймацней, не ззяе вясёлкавай яскравасцю. Я прыхільніца дэкадэнцтва, вочы загараюцца пры чытанні Бадлера. У такіх радках адчуваю нерв жыцця, яго пульсаванне, хай сабе і нейкае трывожнае, перадсмяротнае.

Так, вечна юная, вы будзеце ў магіле!

Вам, неўміручая любоў,

Пасля таемстваў быць развалінай у цвілі

І парахнець між чарапоў!

Вось і мае вершы набываюць цёмнае адценне. Танцоры самазабіваюцца, надрэзаўшы нітку дыска-шара, унутраная прызма змяняе аранжавы колер на шэры, жар пачуццяў абпальвае ўнутраны сад... Бабулі з дзядулямі незадаволена і з сумневам падціскаюць вусны, хлопец сумна ўздыхае. А што зрабіць, калі менавіта ў самоце і разгубленасці прыходзіць падтрымаць Паэзія? У маім выпадку не шапоча пяшчотна што-небудзь накшталт: «Ну, давай, падыміся, усміхніся, усё будзе добра, сонейка ўзыдзе!», а рэзка падхоплівае, крычыць з усяе моцы: «Пад'ём! Бяжы адсюль, уяві сабе самыя непрыемныя і змрочныя вобразы, уключы надрыўны Joy Dіvіsіon і стварай, стварай! Толькі так ты здолееш, як Мюнхгаўзен, схапіць сябе за валасы і выцягнуць з багны!» І, паверце, я слухаюся. Слухаюся, выхопліваю з кішэні тэлефон (але спачатку насоўку, каб выцерці слёзы) і націскаю, націскаю на дысплей, набіраючы і выдаляючы каштоўныя літары. І ўсё ўжо не здаецца такім безнадзейным...

 

Вучаніца мінскай гімназіі № 1 імя Францыска Скарыны ўжо не ўпершыню друкуецца ў «Маладосці». Гэтым разам да паэтычных старонак далучылася эсэ, якое падштурхнула рэдакцыю заклікаць астатніх маладых аўтараў таксама раскрываць таямніцы сваёй творчасці. Адказы на пытанне «Як вы пішаце/ствараеце/натхняецеся/думаеце?» у форме эсэ прымаюцца ў часопіс у рамках праекта «Адваротны бок старонкі», прысвечанага блізкаму 65-годдзю «Маладосці». Вось так занатаваныя думкі школьніцы нараджаюць ідэі для ўсёй краіны. Далучайцеся!

 

Прочитано 81 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии