Вторник, 25 09 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

“Я таксама тут вучуся”

Пра сустрэчу "Маладосці" з БарДУ.

— Я таксама вучуся ў гэтым універсітэце, — сказаў быццам між іншым, але і не без гонару таксіст, які ад будынка Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта вёз нас на вакзал.

Нас — гэта значыць, галоўрэда часопіса “Маладосць” Святлану Воцінаву, пісьменніка і рэдактара аддзела прозы часопіса “Полымя”, а раней — рэдактара аддзела публіцыстыкі часопіса “Маладосць” Уладзіміра Саламаху, а таксама паэтку і сябра часопіса “Маладосць” Аксану Ючкавіч.

Сустрэча, якая прайшла ва ўтульным зале БарДУ, прымеркавана была да 65-годдзя часопіса, таму і гучала ўвесь час, пакуль яна доўжылася, як і ў гэтай справаздачы гучыць: “Маладосць”, “Маладосць”, “Маладосць”. Спрэс “Маладосць”, або скрозь “Маладосць”. Дарэчы, кнігу з такой назвай — “Скрозь “Маладосць”…” — “М”ы падарылі ўніверсітэту. А яшчэ кожны студэнт-філолаг атрымаў юбілейны нумар “М” з аўтографамі супрацоўнікаў часопіса розных гадоў.

“М”ы выказваем цёплую падзяку загадчыцы кафедры філалогіі БарДУ Таццяне Міхайлаўне Пучынскай, загадчыцы бібліятэкі БарДУ Ліліі Вацлаваўне Гарбуновай і бібліятэкару Таццяне Вадзімаўне Шчэрба — за цёплы прыём і цікавых студэнтаў, чалавечую дабрыню і крэатыўныя падарункі, смачны абед і знаёмства са “Сцяпанычам, які чытае вершы”. Хто такі? Даведаюцца нашы чытачы крыху пазней: бліжэйшыя планы рэдакцыі — зладзіць у БарДУ яшчэ адзін візіт, карэспандэнцкі, у якім і адлюстраваць тамтэйшы лад жыцця і навучання. Бо пра такіх выкладчыкаў і студэнтаў проста нельга не напісаць.

P.S. А той студэнт-таксіст апынуўся будучым эканамістам. Падпрацоўвае хлопец у вольны ад заняткаў час. Паспяховай сесіі яму і астатнім студэнтам БарДУ — такім жа мэтанакіраваным, упартым і працалюбівым.

Крыніца: Маладосць

Прочитано 873 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии