Среда, 19 09 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Кацярына Захарэвіч. Дзьмухаўцы. Апавяданне

 

Маленькая Касечка вельмі любіла дзьмухаўцы.

З іх можна скласці букет. Прыгожы і вялікі, таму што дзьмухаўцоў шмат. Калі абкласці букет лісцем трыпутніку ці лопуху (не пераблытаць з баршчэўнікам, інакш кепска будзе), а ўсярэдзіну запіхнуць галінку хвошчуу, то атрымаецца не горш, чым у кветкавай краме ці ў кіно. Праўда, была з дзьмухаўцамі адна праблема: горкае малако, якое пакідае карычневыя сляды на скуры і вопратцы. Калі са скуры ліпкія кружкі можна адмыць, то вопратку – толькі выкінуць. Ці так і насіць – з плямамі. Найбольш крыўдна было за новыя шорцікі/маечкі/сукеначкі. Дарослы б сказаў, што можна не лезці ў дзьмухаўцы, калі апранаеш новае адзенне, але ж як гэта - не лезці ў дзьмухаўцы?

З іх можна сплесці вянок. Напрыклад, калі не атрымліваецца букет (няма паблізу патрэбнага лісця). Плесці вянкі Касечка не вельмі любіла: галава ў яе была большая за галовы сябровак, і таму яна звычайна засіжвалася за пляценнем, калі астатнія дзяўчаты ўжо красавалі з жоўтымі абадкамі на валасах. Касечка любіла, калі вянкі ёй пляла выхавацелька ў дзіцячым садку – выходзіла хутчэй і прыгажэй. Але бывала такое рэдка.

З іх можна было зрабіць лялькі. Раздзяліць сцябло на некалькі тоненькіх стужачак (чым больш, тым лепш) і апусціць іх у ваду. Стужачкі закручваліся ў кудзеркі. Калі ў кветку ўткнуць палачку, атрымлівалася лялька. Дакладней, дзяўчаты-сяброўкі бачылі ў гэтым лялькі. Максімум, што бачыла Касечка – жоўтатварую кудзерыстую галаву на палачцы. Не хапала ёй натуральнасці. Тым не менш, “лялькі” Кася рабіла, бо падабалася глядзець і дакранацца да дасканала закручаных у спіралі стужак. “Вось бы мае валасы так віліся” – думала Касечка. Яны, канешне, віліся, але не так.

З іх можна было згатаваць варэнне.  Бабуля вычытала рэцэпт “цудадзейнага” дзьмухаўцовага варэння ў газеце з рэцэптамі народнай медыцыны. Кацярынка забылася, што яно мусіла вылечыць, але бабуля старанна з’ядала маленькую лыжку варэння штораніцу. Час ад часу частавала і Касю. На смак варэнне было падобнае на звычайны цукровы сіроп, Касечка так і не зразумела, навошта там дзьмухаўцы. Але было смачна і цікава. Да таго ж, каб зрабіць гэтае варэнне, Касю папрасілі зрабіць тое, чаго звычайна не ўхвалялі – нарваць дзьмухаўцоў.

Потым Брэдберы падказаў, што з дзьмухаўцоў можна рабіць яшчэ і віно, але гэта было пазней, і Кацярынка не спрабавала – гадоў дзесяць як не зрывала ніводнага дзьмухаўца

Нядаўна Кацярынка з сяброўкай, шпацыруючы, натрапілі  на вялікую паляну, усыпаную жоўтымі пухнацікамі. Думка, што можна назбіраць кветак, сплесці вянок, зрабіць ляльку наведала іх толькі на сярэдзіне поля. І тут жа разбілася аб пытанне “навошта?” пакуль на дапамогу не з’явіўся адказ “таму што хочацца”.

Кацярынка ступала асцярожна – не натрапіць на кляшча, не запэцкаць чаравікі і крысо сукенкі. Старанна выбірала кветкі без мурашоў, з тонкімі сцяблінкамі, дзе менш горкага малака. Баялася лезці глыбей у траву. Дакраналася асцярожна, двумя пальцамі. А пабачыўшы на далонях ліпкія карычневыя сляды малака, кінулася шукаць вільготныя сурвэткі. І, зрабіўшы некалькі фота для інстаграма, зняла вянок і павесіла на галінку бліжэйшага дрэва.

Кацярына Захарэвіч

Прочитано 120 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии