Вторник, 20 08 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Беларусь і Кітай: масты дружбы

  • Суббота, 12 января 2019 08:05

11 студзеня 2019 года ў ААТ “Белкніга” “Дружба” адбылася прэзентацыя кніжных праектаў выдавецтва “Мастацкая літаратура” “Беларусь і Кітай: масты дружбы”.

На мерапрыемстве былі прадстаўлены выданні перакладной кітайскай літаратуры. Найбольш буйныя – распачатая серыя “Даследаванне кітайскай цывілізацыі”. (праект рэалізуецца сумесна з Рэспубліканскай Канфедэрацыяй прадпрымальніцтва ў Кітаі) і серыя “Ключавыя канцэпты кітайскай думкі і культуры” (зладжаны з Пекінскім “Выдавецтвам па выкладанні і даследаванні замежных моў”). Кнігі названых серый, якія ўжо выйшлі і якія рыхтуюцца да друку, асвятляюць адметнасці кітайскай нацыянальнай культуры.

Важнае месца сярод распачатых праектаў мае асобная буйная серыя “Светлыя знакі: паэты Кітая”. Яна была заснавана Выдавецкім домам “Звязда” некалькі год таму і зараз працягваецца “Мастацкай літаратурай”. Аб “Светлых знаках” распавяла адна з укладальніц серыі, пісьменніца, перакладчыца, адказны сакратар часопіса “Полымя”, а разам з тым, вядучая імпрэзы, Юлія Алейчанка.

Дырэктар выдавецтва “Мастацкая літаратура” Алесь Бадак надаў у сваім выступе шмат увагі таму, што паспрыяла стварэнню названых кніжных праектаў, слухачы даведаліся, як пачыналіся кітайскія перакладныя серыі.

Слова мелі прадстаўнікі прыватнага прадпрыемства “Восток Прогресс Сервис” – заснавальнік і дырэктар адзначанай арганізацыі, адначасова намеснік старшыні адкрытага акцыянернага таварыства “Беларуская канфедэрацыя творчых саюзаў” Георгій Баркоўскі, а таксама перакладчык, спецыяліст па выязным турызме Мікіта Крыцук, якія распавялі аб значнасці выдання кніг аб культуры Кітая ў Беларусі.

Выданне “Ключавыя канцэпты кітайскай думкі і культуры” прадставіла вядучы рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура” Паліна Грынчанка.