Пятница, 19 07 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Новы кітайскі праект

У Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча з дэлегацыяй Выдавецтва метадычнай і навуковай літаратуры Пекінскага дзяржаўнага ўніверсітэта замежных моў.

З беларускага боку ўдзел у рабочай сустрэчы прынялі міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч, намеснік міністра Ігар Бузоўскі, дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алесь Бадак. На пачатку размовы абмяркоўвалася рэалізацыя праекта па выданню серыі кніг «Ключавыя канцэпты кітайскай думкі і культуры». Першая кніга (а ўсяго мяркуецца выдаць 9 зборнікаў), якая носіць падзагаловак «Прэса па даследаванні і вывучэнні замежных моў», ужо пабачыла свет на беларускай і кітайскай мовах у выдавецтве «Мастацкая літаратура». Перакладчыкі – Вольга Гальпяровіч, Раман Несцяровіч.

Таксама ў час рабочай сустрэчы як перспектыву на заўтра абодва бакі вялі гаворку аб стварэнні рэдакцыі кітайскай літаратуры ў выдавецтве «Мастацкая літаратура». Кітайскія выдаўцы засведчылі і сваю цікаўнасць да прадстаўлення ў КНР беларускай мастацкай літаратуры. У сувязі з гэтым яны чакаюць аўтарытэтных, экспертных падказак з беларускага боку. Мяркуецца, што ў бліжэйшы час у Кітаі будуць выдадзены анталогіі сучаснай беларускай прозы, сучаснай беларускай паэзіі, сучаснай беларускай дзіцячай літаратуры.

Кітайскія кнігавыдаўцы адзначылі сваю вялікую зацікаўленасць у стварэнні праектаў, звязаных з размяшчэннем кантэнту і прасоўваннем кніжнай прадукцыі ў сацыяльных сетках. У праграме візіту кітайскай дэлегацыі – рабочыя перамовы ў выдавецтвах «Народная асвета», «Вышэйшая школа», «Адукацыя і выхаванне», Выдавецкім доме «Звязда».

Сяргей Шычко

 

 

Прочитано 997 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии