Пятница, 18 10 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

NO WAR – HUG PEACE

«Не – вайне, зберажом мір!». Сусветны фестываль паэзіі «NO WAR – HUG PEACE» – пад такім дэвізам пройдзе ў другой палове чэрвеня  ў 17-ці краінах свету. Форум, галоўная мэта якога, –  захаванне міру ва ўсім свеце праз прыгожае паэтычнае слова, збярэ каля паўтысячы паэтаў планеты.  Аб’яднаныя мэтай гуманізму,  21 чэрвеня на розных літаратурных пляцоўках паэты розных краін будуць чытаць свае тэматычныя творы. Да сусветнай паэтычнай акцыі далучыліся і пісьменнікі Мінскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».

19 чэрвеня  ў 15.00 у Палацы культуры ветэранаў  у рамках Сусветнага фестывалю паэзіі  члены пісьменніцкай суполкі Міншчыны збяруцца разам, каб голасна і на ўвесь свет  заявіць: «Не – вайне, зберажом мір!».  Паэты будуць дэкламаваць свае вершы на адпаведную тэматыку, выконваць аўтарскія музычныя кампазіцыі. Сімвалічна, што ў рамках  незвычайнага мерапрыемства адбудзецца і  падвядзенне  вынікаў абласнога  літаратурнага конкурса , прысвечанага  75-годдзю з Дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Дырэктар  Сусветнага фестывалю  паэзіі «NO WAR – HUG PEASE» у Беларусі, яго ініцыятар у нашай краіне, намеснік старшыні Мінскага абласнога аддзялення СПБ Марыя Кобец зазначае:

– Ініцыятыва далучэння пісьменнікаў Беларусі да такой глабальнай і важкай па сваёй сутнасці акцыі  належыць даволі вядомай італьянскай паэтэсе, перакладчыцы, грамадскаму дзеячу Клаўдзіі Пічына. З гэтай светлай, цудоўнай жанчынай нас звязвае даўняе літаратурнае пабрацімства. Мы рэалізоўваем разам некалькі сумесных перакладчыцкіх ініцыятыў. Прапанова з  боку італьянскай літаратаркі    па далучэнні пісьменнікаў Беларусі да сусветнай паэтычнай акцыі   падалася мне даволі цікавай, таму я і рашыла, што пісьменнікам Беларусі  (і ў прыватнасці  Міншчыны) ёсць што сказаць на гэты конт. Тым больш, што ўвогуле гэтай тэматыцы ў Беларусі надзяляецца  вялікая ўвага – штогод ў краіне традыцыйна праходзіць акцыя «Беларусь помніць», якую падтрымаў Прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка.

Аб тым, што пісьменнікі свету ў ліку найбольш ініцыятыўных у грамадстве ў справе захавання міру, адзначае  дырэктар фестывалю ў Еўропе Клаўдзіа Пічына:

–  Упершыню ў такім фармаце з нашай выдатнай камандай ініцыятыўных кіраўнікоў: Луз Марыя Лопес (Амерыка), Амінур Рахман (Азія), Нэйн Нтуб (Афрыка), Хілал Карахан (інтэркантынентальны дырэктар, Турцыя), Малак Сах’ён (Міністэрства замежных спраў, Турцыя) мы аб’ядноўваем такую вялікую колькасць літаратараў. Паэты з Італіі,  Бангладэш, Беларусі, Сербіі, Румыніі, Пуэрта-Рыка, Камеруна, Індыі, Турцыі, Іспаніі, Мексікі, Філіпінаў, Румыніі, Нідэрландаў, Грэцыі, Злучаных Штатаў Амерыкі, Казахстана бяруць удзел у паэтычных чытаннях. І, несумненна, кожны з  удзельнікаў фэсту сваім маленькім унёскам прыцягае ўвагу грамадскасці  ўсёй планеты да гэтай важнай тэмы. Сёлетні Сусветны фестываль паэзіі «NO WAR – HUG PEAСE», так бы мовіць,  «першая ластаўка», вельмі верыцца, што пад сваім далікатным крыльцам яна збярэ ўвесь свет.

 

Прэс-служба

Мінскага абласнога аддзялення

ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»

 

Прочитано 1807 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии