Четверг, 18 07 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Фестываль «Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку» наведала болей 3000 чалавек

  • Понедельник, 17 июня 2019 08:00

Музейны комплекс «Мір», які з’яўляецца важнай кропкай прыцягнення турыстаў краіны і замежжа, на адзін дзень стаў своеасаблівым цэнтрам кніжніцтва ў Беларусі.

Дзясяткі выдавецтваў, болей як 100 пісьменнікаў з Беларусі, Украіны, Расіі і іншых краін правялі ў старажытным замку фестываль, прысвечаны кнізе, – «Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку».

Самыя розныя кнігі, даведачная літаратура, часопісы, якія асвятляюць гістарычную тэматыку, – усё гэта было прадстаўлена наведвальнікам, гасцям фестываля і гасцям музейнага комплекса.

15 чэрвеня – а фестываль праходзіў усяго адзін дзень – удзельнікамі значнай кніжнай імпрэзы сталі болей як 3000 чалавек. Можна быць упэўненым, што большасць з іх з фестываля без пакупак, без набытку новых кніг не сыходзіла. Спрыяла гэтаму і мноства прэзентацый, аўтограф-сесій, якія былі наладжаны ў музейным комплексе «Мір».

На свяце кнігі ў Міры можна было сустрэць пісьменнікаў Анатоля Бутэвіча, Алеся Бадака, Віктара Хурсіка, мастака Кастуся Качана, лідара «Беларускіх Песняроў» Уладзіслава Місевіча, дырэктара мінскай «Акадэмічнай кнігі» Вольгу Глухоўскую, ды шмат яшчэ каго.

 

Сяргей Шычко

 

 

Прочитано 769 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии