Четверг, 17 10 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Раны юнацтва не загаіць без дапамогі добрай літаратуры

  • Пятница, 20 сентября 2019 09:22

У гэтым перакананы ініцыятары выдання рамана «Мадам» Антоні Ліберы, які толькі што пабачыў свет у Мінску ў выдавецтве «Мастацкая літаратура».

Наклад для перакладнога выдання зусім не малы – 1000 экзэмпляраў. Але ж і аўтар кнігі Антоні Лібера (нарадзіўся ў 1949 годзе) – вядомы польскі пісьменнік, перакладчык, тэатральны рэжысёр, даследчык творчасці Самюэла Бэкета. З пастаноўкай некаторых яго драм выступаў і ў Польшчы, і за яе межамі. Раман «Мадам», які на беларускую мову перўвасобіла спадарыня Марына Шода, напісаны ў 1998 годзе. За два дзесяцігоддзі вытрымаў некалькі выданняў, перакладзены больш чым на 20 моў народаў свету. Адзначаны прэміяй выдавецтва «Znak».

Чытаем у выдавецкай анатацыі: «Падзеі рамана адбываюцца ў 1960-я гады, якія апісваюцца з доляй горкай іроніі і шчымлівай настальгіі. Апавядальнік, малады чалавек, вучань выпускнога класа, захапляецца настаўніцай французскай мовы і спадзяецца на ўзаемнасць, таму пачынае не толькі марыць, але і дзейнічаць, уключаючы ўвесь свoй інтэлект і абазнанасць у паэзіі, музыцы і правілах шахматнай гульні. Раман пра сталенне і сардэчныя раны юнацтва, якіх не загаіць без дапамогі добрай літаратуры».

Кніга ў Беларусі выдадзена дзякуючы дапамозе Польскага інстытута ў Мінску.

Сяргей Шычко

Прочитано 541 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии