Среда, 11 12 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Адкрыццё літаратурна-дакументальнай экспазіцыі «Залатая раніца беларускага адраджэння»

  • Пятница, 22 ноября 2019 09:37

27 лістапада 2019 г. а 17-й гадзіне ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца адкрыццё літаратурна-дакументальнай экспазіцыі «Залатая раніца беларускага адраджэння» ў рамках супрацоўніцтва Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва, часопісам «Маладосць».

1920–я гг. ХХ ст. — «залатое дзесяцігоддзе» — адзін з самых плённых перыядаў у развіцці нацыянальных літаратур былога Савецкага Саюза. Часам гэты перыяд называюць расстраляным адраджэннем (ва ўкраінскім літаратуразнаўстве), расстралянай літаратурай (у беларускім). У літаратуру прыйшлі маладыя паэты, чыя творчая і грамадзянская свядомасць фарміравалася на скрыжаванні дзвюх галоўных ідэй — нацыянальнага адраджэння і рэвалюцыйнага пераўтварэння свету. Пісьменнікі гуртаваліся на базе друкаваных выданняў — часопісаў. Кожная суполка мела на мэце паказаць сваё бачанне развіцця мастацкага метаду і яго рэалізацыю ў літаратуры.

Экспазіцыя «Залатая раніца беларускага адраджэння» раскрывае літаратурны працэс Беларусі ў 1920-я гг. праз дэманстрацыю матэрыялаў, звязаных з галоўнымі літаратурнымі згуртаваннямі таго часу — «Маладняк», «Узвышша», «Полымя», БелАПП. У фондах Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры захоўваецца шмат матэрыялаў — фотаздымкаў,  дакументаў, лістоў, рукапісаў, кніжных выданняў і графікі тых часоў, што складуць аснову экспазіцыі. Акрамя гэтага на экспазіцыі будуць змешчаны рэдкія дакументы з Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, кніжныя выданні бібліятэчкі часопіса «Маладняк» з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Мерапрыемства прысвечана пісьменнікам-юбілярам 2019 года: А.Бабарэку,  М.Лынькову, А.Якімовічу, М.Хведаровічу, П.Трусу, А.Дудару, З.Аксельроду, С.Дарожнаму, В.Маракову, Л.Калюгу, М.Лужаніну, З.Бандарынай, А.Куляшову.

Сярод запрошаных — пісьменнікі і літаратуразнаўцы, якія распавядуць пра жыццё і творчасць паэтаў і празаікаў.

 

Дата правядзення:  27.11.2019; 17.00

Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

(М. Багдановіча, 13)

Кантактны тэлефон: (017) 335-44-47 ; (017) 334-56-21

Прочитано 527 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии