23 лістапада Літаратурны музей Максіма Багдановіча праводзіць Вялікую прэзентацыю «Анталогіі сучаснага беларускага верлібра».
Сярод выступоўцаў – 30 найлепшых верлiбрыстаў краіны з 90 вершамі 1990-2010-х гг., якія прадставяць самую цікавую мадэрнісцкую паэзію Беларусі.
У 17.00 гасцей чакае Вялiкая прэзентацыя, мадэратарам якой выступіць Георгій Барташ і аўтары «Анталогіі».
А 19-ай гадзіне распачнецца паэтычны слэм «Верлiбрысты супраць сiлабатонiкаў», які правядзе Андрэй Хадановіч.
Адрас: Літаратурны музей Максіма Багдановіча, г.Мінск, вул. Максіма Багдановіча, дом 7а.
Кантактны тэлефон: +375 17 334 42 69