Суббота, 14 12 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Са старонак «Корпе»: Пераклад двух туркменскіх апавяданняў

  • Воскресенье, 01 декабря 2019 22:19

Частка майго жыцця прайшла ў Туркменістане. Па гадах мо і не самая вялікая – крыху меней трох гадоў. І неяк так склалася, што журналісцкія, проста звычайныя жыццёвыя знамёствы звязвалі мяне з туркменскімі пісьменнікамі. Керым Курбанняпесаў, Нарклыч Хаджагельдыеў, Курбандурды Курбансахатаў, Какалы Бердыеў, Ата Атаджанаў, Чары Маталаў, Алаяр Чурыеў, Сапар Ураеў, Агултэч Аразбердыева… З кім толькі не зводзіў мяне лёс. І, канешне ж, я часта зазіраў у рэдакцыю дзіцячага часопіса «Корпе» («Малы»). Ён выходзіў на дзвюх мовах – па-туркменску і па-руску.

Адзін з нумароў часопіса, галоўным рэдактарам якога з’яўляўся народны паэт Туркменістана Каюм Тангрыкуліеў, быў прысвечаны беларускай літаратуры. З таго даўняга часу ў маім хатнім архіве і захоўваюцца некаторыя нумары дзіцячага выдання. Гартаючы старонкі «Корпе», сутыкнуўся і з апавяданнямі, якія ў перакладзе на беларуксую мову і прапаную чытачам.

Алесь Карлюкевіч

 

Абдыла Ісламаў

 

Пярэсты

Вывела аднойчы маці-кошка сваіх кацянят на прагулку. Усе кацяняты былі паслухмянымі. І толькі адзін, Пярэсты, вельмі няўрымслівы і цікаўны, дастаўляў ёй шмат клопатаў.

Вось і зараз ён некуды скіраваў.

Мама-кошка некалькі разоў мурлыкнула яму ў след: “Будзь асцярожным, не хадзі нікуды далёка”. Але Пярэсты нават не звярнуў увагі. Ішоў ён па высокай траве ўзбоч сціплых палявых кветак. Задіраў мыску: пазіраў на блакітнае неба, белыя кучаравыя воблакі і залатое сонейка. Ішоў ён, ішоў і раптам убачыў маленькую яблыню. Усю пакрытую спелымі чырвонымі яблыкамі.

“Якія ж гэта чырвоныя шарыкі вісяць на галінках?” – здзівілася кацяня.

Лазіць па дрэвах Пярэсты ўжо быў здольны. Не разважаючы, ён смела палез па ствалу. Дрэўца задрыжэла. З грукатам пасыпаліся яблыкі.

Гэтага Пярэсты не чакаў. Ён спужаўся, скокнуў у траву і жаласліва паклікаў маці.

Кошка-маці кінулася ратаваць сына. “Так я і ведала, – думала яна, хутка перабіраючы лапамі, – з ім абавязкова што-небудзь здарыцца”.

Пад яблыняй, сціснуўшыся ў камячок, сядзеў Пярэсты. Кошка лізнула непаслухмянае дзіця ў нос і ласкава мурлыкнула.

Побач з маці дзіцяці нічога не страшна. Пярэсты супакоіўся, падыйшоў да яблыка, панюхаў яго. Асцярожна пакратаў лапай: яблык заварушыўся. Кацяня штурхнула яго мацней. Яблык пакаціўся. І тут падбеглі сястра і брат Пярэстага, кінуліся наўздагон за чырвоным шарыкам.

Пачалася вясёлая валтузня.

Кошка-маці спакойна прылегла побач.

«Расце мой Пярэсты, – думала яна, – хутка стане дарослым, бясстрашным і смелым катом!»

 

З туркменскай. Пераклад Алеся Карлюкевіча

 

Акмухамед Вельсапараў

 

Гняздзечка, якое звалілася ў арык

–  Мама, мама! – крыкнуў Дзідар. – У наш арык зваліліся верабейчыкі і плывуць па вадзе.

Хлапчанё падбегла да маці, якая ў гэты час размаўляла з бабуляй, схаваўшыся ў цень шаўкоўніцы.

–  Няўжо?! – здзівілася матуля.

–  Відаць, выпалі з гнязда? – пачала ўдакладняць бабуля.

–  Ды не! Яны плывуць разам са савім домікам, – хвалюючыся, расказваў Дзідар.

–  Разам з гняздом?

–  Так!

Віламі, якімі бацькамі накладваў авечкам сена, мама Дзідара падчапіла камячок гнязда, які добра набрыняў вадою, і асцярожна паклала яго на зямлю. У мокрым гняздзечку жаласліва пішчалі два маленькіх верабейчыкі. Бяскрылыя і вельмі ўжо безабаронныя.

Калі яны падсохлі пад сонейкам, Дзідар аднёс птушанят дадому. І ўзяўся частаваць вымушаных вандроўнікаў. Хлопчык наліў ім вады.Насыпаў рысавых зярнят. Але птушаняты ні да чаго не дакрануліся. Пачастунак іх не вабіў. Толькі працягвалі жаласліва пішчаць.

Нечакана на падаконнік ускочыла кошка. Убачыўшы птушанят, яны прыжмурылася і выгнула спіну. Пасля прысела на заднія лапы, рыхтуючыся да скачка. Але матуля ў час заўважыла кошку і выставіла яе за дзверы. Пасля папярэдзіла дзяцей:

– Будзьце пільнымі. Не давайце кацяры набліжацца да птушанят. І самі не чапайце іх рукамі. Маці-вераб’іха пачуе чужы пах і не захоча прызнаць сваіх дзетак. Тады яны прападуць.

–  Чаму? – запытаўся Дзідар.

–  Таму што іх не будзе каму карміць і паіць. Бачыш, яны не жадаюць есці з тваіх рук. Карміць іх можа толькі маці.

Дзідар ахоўваў іх да таго часу, пакуль не прыйшоў з працы бацька. Ён узяў лесвіцу, падняўся па ёй на дрэва, што расло ля арыка, і паклаў гняздо на ранейшае месца.

Хутка Дзідар пачуў радаснае чырыканне вераб’іхі і вясёлае шчабятанне птушанят.

З туркменскай. Пераклад Алеся Карлюкевіча

Прочитано 83 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии