Четверг, 09 04 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Латвія: Падарунак – ад беларускіх кнігавыдаўцоў

  • Вторник, 25 февраля 2020 22:24

З 28 лютага па 1 сакавіка ў Рызе пройдзе чарговая Латвійская кніжная выстаўка. Удзел у ёй прымуць і беларускія кнігавыдаўцы, а таксама прадстаўнікі кніжнага гандлю Рэспублікі Беларусь.

Сярод іншых мерапрыемстваў ў праграме ўдзелу беларускай дэлегацыі ў кніжным свяце ў Рызе – і перадача некалькіх камплектаў кніг, якія выдадзены ў мінулым годзе. Асветніцкая, мастацкая, краіназнаўчая, героіка-патрыятычная літаратура будзе перададзена Саюзу беларусаў Латвіі, Рыжскай беларускай асноўнай школе імя Янкі Купалы, а таксама Пасольству Рэспублікі Беларусь у Латвійскай Рэспубліцы.

– Мы не першы год перадаем беларускія кнігі ў межах падпраграмы «Беларусы замежжа» Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі», – расказвае генеральны дырэктар ААТ «Белкніга» Аляксандр Вашкевіч. – Бібліятэчкі камплектуюцца за кошт выданняў «Мастацкай літаратуры», «Беларусі», «Народнай асветы», Выдавецкага дома «Звязда» і іншых беларускіх выдавецтваў.  Кнігі ўжо патрапілі ў розныя грамадскія арганізацыі, таварыствы нашых суайчыннікаў, якія працуюць у Расіі, Украіне, Літве, Польшчы і іншых краінах. Трэба бачыць, як радуюцца такім набыткам нашы суродзічы з суседніх краін. Зразумела, што беларусы з іншых краін прэзентуюць выданні, якія прыйшлі да іх з Беларусі, паказваюць іх у бібліятэках, з дапамогай выданняў вывучаюць беларускую мову, знаёмяцца з гісторыяй Беларусі.

Сяргей Шычко

Прочитано 335 раз