Пятница, 05 06 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Паўлiнку» пакажуць анлайн

  • Пятница, 27 марта 2020 10:29

Легендарную пастаноўку Купалаўскага тэатра «Паўлiнка», гiсторыя якой налiчвае амаль восем дзесяцiгоддзяў, сёння можна будзе паглядзець анлайн: а сёмай гадзiне вечара на вiдэасэрвiсе VOKA адбудзецца прамая трансляцыя непасрэдна са сцэны. «Сусветным паказам» сваёй вiзiтоўкi тэатр адзначыць Мiжнародны дзень тэатра.

«Паўлiнка» з'яўляецца самым папулярным спектаклем Нацыянальнага акадэмiчнага тэатра iмя Янкi Купалы. Упершыню «Паўлiнка» была пастаўлена ў 1944 годзе Львом Лiтвiнавым ва ўмовах эвакуацыi ў Томску i з тых часоў стала адкрываць ледзь не кожны сезон Купалаўскага.

За амаль восемдзесят гадоў галоўную ролю ў пастаноўцы выканала каля дваццацi актрыс. Сёння Паўлiнку будзе iграць Марта Голубева. Таксама на сцэну выйдуць вядомыя акцёры тэатра Марыя Захарэвiч, Павел Харланчук-Южакоў, Андрэй Кавальчук, Алена Сiдарава, Мiкалай Кучыц, Наталля Качаткова, Марына Гардзiёнак, Дзмiтрый Тумас i iншыя.

Спектакль прылiчаны да нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусi. Анлайн-трансляцыю забяспечыць шматкамерная мастацкая здымка з розных ракурсаў — прычынiцца да падзеi можна праз мабiльную прыладу VOKA альбо сайт voka.tv нават без аўтарызацыi. Такiм чынам, «Паўлiнка» будзе даступная ў любым пункце Беларусi i iншых краiн свету. Арганiзатары таксама падрыхтавалi субцiтры на рускай мове.

Паказ адбудзецца пры падтрымцы партнёра 100-га сезона Купалаўскага кампанii «А1».

Вольга Міцкевіч

Фота з сайта Купалаўскага тэатра

Крыніца: Звязда

Прочитано 497 раз