Пятница, 04 12 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Прысвячэнне беларускім драматургам: экспазіцыя «Творчасць як жыццё…»

  • Среда, 28 октября 2020 10:11

29 кастрычніка 2020 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры распачынае работу часовая літаратурна-дакументальная экспазіцыя «Творчасць як жыццё…», прымеркаваная да юбілеяў знакамітых беларускіх драматургаў: 100-годдзя з дня нараджэння Андрэя Макаёнка, 90-годдзя з дня нараджэння Алеся Петрашкевіча і 70-годдзя Аляксея Дударава.

Беларуская драматургія ў савецкі перыяд стала нацыянальным здабыткам і атрымала значны рэзананс і папулярнасць далёка за межамі Беларусі.  Юбіляры 2020 года А.Макаёнак, А.Петрашкевіч і А.Дудараў – яскравыя прадстаўнікі жанру.

Народны пісьменнік Беларусі Андрэй Макаёнак (1920–1982 гг.) узбагаціў беларускую драматургію новымі жанрамі, такімі як трагікамедыя, сатырычная камедыя, камедыя-рэпартаж, сентыментальны фельетон і інш.

Алесь Петрашкевіч (1930–2012 гг.) працаваў ў розных жанрах драматургіі і распрацоўваў тэму гістарычнага мінулага Беларусі як у сваіх п’есах, так і будучы кіраўніком цэнтра па выданні гісторыка-дакументальных хронік «Памяць».

Аляксей Дудараў (нар. 1950 г.) рэалізуе сябе ў жанры гістарычнай драмы. Яго творы вызначаюцца  вастрынёй маральнай праблематыкі, псіхалагізмам, аналітычнасцю.

Побач з прадметамі з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры на экспазіцыі прадстаўлены матэрыялы Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, «Гасцёўні Уладзіслава Галубка», сямейных архіваў Алы Андрэеўны Макаёнак, Таццяны Аляксееўны Петрашкевіч і мастака-пастаноўшчыка Дзмітрыя Максімавіча Мохава (эскізы да спектакляў А.Макаёнка і А.Дударава), якія раскрываюць лепшыя здабыткі нацыянальнай літаратуры ў жанры драматургіі.

Літаратурна-дакументальная экспазіцыя «Творчасць як жыццё…» прапануецца шырокай аўдыторыі наведвальнікаў. Выстава будзе дзейнічаць да 21 студзеня 2021 года.

 

Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М.Багдановіча, 13).

Кантактны тэлефон: (017) 334-56-21

Прочитано 247 раз