Пятница, 04 12 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Удзельнікам анлайн-конкурсу чытальнікаў «О, Беларусь, мая шыпшына»

  • Среда, 28 октября 2020 10:48

На хвалі часу, у плыні жыцця: праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, часопіса «Маладосць».

З 1 кастрычніка ў межах віртуальнага праекта «На хвалі часу, у плыні жыцця» быў распачаты анлайн-конкурс чытальнікаў, прымеркаваны да 120-годдзя Уладзіміра Дубоўкі. Арганізатарам выступіла Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з інфармацыйнымі партнёрамі – часопісамі «Маладосць» і «Бярозка».

Дзякуючы ўдзельнікам з усіх абласцей Беларусі конкурс набыў агульнарэспубліканскі характар і становіцца ўсё больш папулярным. Ад моманту старту арганізатары атрымалі ўжо звыш за 50 творчых прац, выкананых пераважна на высокім мастацкім узроўні.

Адзначым таксама, што свае працы дасылаюць нам людзі рознага ўзросту (наймалодшай удзельніцы 8 гадоў, найстарэйшай – 69). Гэта паказвае цікавасць да творчасці беларускіх пісьменнікаў як маладога пакалення, так і людзей сталага ўзросту. У сувязі з гэтым было вырашана вызначаць пераможцаў асобна ў дзвюх катэгорыях: школьнікі і навучэнцы да 18 гадоў і дарослыя ад 18 гадоў.

Адмыслова для конкурса была створана суполка на фэйсбуку «О, Беларусь, мая шыпшына!», дзе можна азнаёміцца з конкурснымі працамі, а таксама пакінуць свой голас за любое відэа.

Прыняць удзел у конкурсе чытальнікаў вершаў У. Дубоўкі можна да 15 лістапада. Падрабязнасці пра яго ўмовы можна знайсці па спасылцы.

Просім звярнуць увагу: у сувязі з тэхнічнымі праблемамі, з якімі сутыкнуліся арганізатары і журы конкурсу падчас праглядаў некаторых дасланых прац, просім не архівіраваць відэа перад загрузкай на файлаабменнік.

Крыніца: НББ

Прочитано 288 раз