Четверг, 03 12 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Юбілейны вечар Ірыны Тулупавай «Шукаю і знаходжу»

  • Пятница, 23 октября 2020 13:14

27 кастрычніка 2020 года а 16-й гадзіне ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13) адбудзецца юбілейны вечар Ірыны Тулупавай «Шукаю і знаходжу».

Ірына Зігмундаўна Тулупава (нар. 5.10.1960) – журналіст, празаік, паэт. Нарадзілася ў г. Мінску. Скончыла факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта. Працавала на Беларускім радыё, у Дзяржаўным камітэце Рэспублікі Беларусь па друку, часопісе «Гаспадыня», адказным сакратаром газеты «Літаратура і мастацтва». Член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Беларускага саюза журналістаў. Лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў «Залатое пяро», уганаравана Граматай Патрыяршага Экзарха, Мітрапаліта і Слуцкага Філарэта «У блаславенне за працу ў гонар Святой Праваслаўнай Царквы».

Апавяданні Ірыны Тулупавай друкаваліся ў часопісах «Маладосць» і «Полымя», вершы – у газеце «Літаратура і мастацтва». У 2011 годзе ў выдавецтве «Літаратура і мастацтва» ўбачыла свет кніга прозы «Шчасце на парозе сваім». У 2014 годзе ў серыі «Бібліятэка Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі» выйшла кніга лірыкі «Чую і адгукаюся…».

Творы Ірыны Тулупавай уводзяць чытача ў свет, добра яму знаёмы. У віхуры падзей і клопатаў, якія хутка змяняюцца, аўтар прапануе спыніцца на некаторых быццам нязначных эпізодах. Але яны раскрываюць сутнасць чалавечых пачуццяў і паводзін, людскіх перажыванняў. Свет любові і нянавісці, гора і шчасця, поспехаў і няўдач – той духоўны свет, які стварае кожны сабе сам.

У вечары «Шукаю і знаходжу» прымуць удзел: старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхаіл Пазнякоў, вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Максіма Горкага, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Андрэй Душачкін, артыстка, дыктар, рэдактар Беларускага радыё Маргарыта Захарыя, галоўны рэдактар Рэдакцыі перыядычных выданняў і выданняў з працягам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Людміла Кірухіна, намеснік дырэктара канала «Культура» Беларускага радыё, паэт і публіцыст Навум Гальпяровіч, пісьменнік Сяргей Трахімёнак, паэі і перакладчык Іна Фралова і інш.

Уваход вольны.

Тэл. для даведак: (17) 334 56 21

Прочитано 614 раз