Воскресенье, 13 06 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Аб’яўлены літаратурны конкурс да 80-годдзя «Вожыка»

РВУ «Выдавецкі дом «Звязда», рэдакцыя часопіса «Вожык» і Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі аб’явілі літаратурны конкурс, прысвечаны 80-годдзю адзінага дзяржаўнага выдання сатыры і гумару — часопіса «Вожык».


Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца аўтары з Беларусі. Узрост не абмежаваны. На разгляд прымаюцца літаратурныя творы, напісаныя ў жанрах сатыры і гумару, якія не былі раней апублікаваныя і не ўдзельнічалі ў іншых конкурсах. Тэматыка і жанры твораў самыя розныя: гумарэска, байка, пародыя, эпіграма, фельетон, жарт, сатырычная мініяцюра і іншае.

Конкурс праводзіцца з 1 мая па 1 верасня 2021 года.

Журы, у склад якога ўваходзяць вядомыя пісьменнікі, вызначыць 5 прызавых месцаў.

У мэтах прапаганды роднай мовы конкурсныя работы прымаюцца да разгляду на беларускай мове, на якой і выходзіць часопіс «Вожык».

Падвядзенне вынікаў конкурсу адбудзецца на Дні беларускага пісьменства ў г. Капыль Мінскай вобласці 5 верасня 2021 года з уручэннем узнагарод. Аўтарам лепшых твораў будзе прадстаўлена магчымасць выступіць з імі на свяце.

Творы пераможцаў конкурсу плануецца таксама надрукаваць у часопісе «Вожык».

Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаны граматамі РВУ «Выдавецкі дом «Звязда», дыпломамі Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Работы, набраныя на камп’ютары, дасылаюцца на адрас: 220034, г. Мінск, вул. Захарава, д. 19, Рэдакцыя часопіса «Вожык» (e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.) альбо на адрас: 220034, г. Мінск, вул. Фрунзэ, д. 5, пакой 309, Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі (e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.).

Канкурсанты ўказваюць прозвішча, імя, імя па бацьку, дату нараджэння, хатні адрас з паштовым індэксам, пашпартныя звесткі, кантактныя тэлефоны, інфармацыю пра сябе (аўтабіяграфію, творчую справаздачу).

Тэлефоны для даведак: 244-92-37 (часопіс «Вожык»), 392-59-06 (Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі).

Шчыра запрашаем да ўдзелу!

Крыніца: Звязда

Прочитано 701 раз