Понедельник, 02 08 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Ад Уладзіміра Мазго да Фларына Лазарэску: Самыя розныя мастацкія абсягі прадстаўляе шосты нумар «Полымя»

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс «Полымя», якому ў снежні 2022 года споўніцца 100 гадоў, прадстаўляе шырокую палітру рознапланавых мастацкіх твораў і ў шостым, чэрвеньскім, нумары за 2021 год. У хуткім часе нумар будзе аддрукаваны і прыйдзе з друкарні.

Адкрываецца часопіс вершамі лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне літаратуры, літаратурных прэмій імя Васіля Віткі, «Залаты Купідон» Уладзіміра Мазго. «Вядзе «Радзіміч» на радзіму, / Прасуе коламі шашу./ Як птушкі з выраю,/ Ляцім мы, / Каб хоць паспець да кірмашу./ У нас адвечная праграма: / Ахоўваць/ Продкаў карані./ І з Сынкавіч байніцы храма/ Маўкліва моляць:/ «Барані…» Сем вершаў аб’яднаны ў падборку з агульнай назвай – «І доўжыцца новы век».

У шостым нумары – завяршэнне аповесці Маргарыты Латышкевіч «Сярэдзіна зімы», паэтычная падборка Лёлі Багдановіч «Акорды ратавальных струн», апавяданне Яўгена Хвалея «Зоська Мікодымава», два апавяданні Цімура Вычужаніна, якія пераклала з рускай мовы Арына Гардзей, апавяданне Алеся Бычкоўскага «За тысячы гадоў да канца свету». А таксама – апавяданні Ганада Чарказяна, які даўно жыве і працуе ў Беларусі, піша па-курдску. Яго творы пераклаў на беларускую мову Казімір Камейша.

У раздзеле «Галасы свету» «Полымя» друкуе апавяданні румынскага празаіка Фларына Лазарэску, які нарадзіўся ў 1974 годзе. Перакладчыкі з румынскай мовы – Вераніка Бандаровіч, Надзя Машану. Варта заўважыць, што ў апошнія гады шмат робіцца для развіцця беларуска-румынскіх літаратурных сувязяў. І ў гэтым – велізарная заслуга спадарыні Надзі Машану. Менавіта яна з’яўляецца каардынатарам культурнай праграмы «Румынскія роздумы: культура, мастацтва, людзі», якую ладзіла Пасольства Румыніі ў Беларусі. Цэлы спектр мерапрыемстваў у межах гэтай праграмы прысвечаны папулярызацыі румынскай нацыянальнай літаратуры ў Беларусі.

Багаты шосты нумар аўтарытэтнага літаратурна-мастацкага выдання на літаратурназнаўчыя і гісторыка-літаратурныя публікацыі.

Так што, чакайце шосты нумар «Полымя», выпісвайце выданне на другое паўгоддзе 2021 года. І – прыемнага чытання!

Мікола Берлеж

Прочитано 4331 раз