Воскресенье, 13 06 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Ад Змітрака Марозава да Сцяпана Александровіча  

Днямі выходзіць з друку чарговы, пяты за 2021 год, нумар часопіса «Полымя». Пад адной вокладкай – і творы мастацкай літаратуры, і навуковая публікацыя, і ўзнаўленне літаратурнай спадчыны, і іншыя матэрыялы, якія, несумненна, павінны зацікавіць чытача беларускай літаратуры. З вершамі і прозай выступаюць Змітрок Марозаў, Маргарыта Латышкевіч (друкуецца пачатак яе аповесці «Сярэдзіна зімы»), Анхела Эспіноса Руіс (яна жыве ў Іспаніі; займаецца беларускім літаратуразнаўствам і піша вершы па-беларуску), Іван Капыловіч (прадстаўлены аповесцю «Адзінота»), Іна Фралова (выступае з вершаванай падборкай «Святло ветаха»).

У раздзеле «Галасы свету» падборка перакладаў з балгарскай паэзіі. Па-беларуску загучалі вершы Наталлі Нядзялкавай, Дарыны Анастасавай, Святазара Аўрамавай, Румэна Шомава. Перакладчыца – Бажэна Ганушкіна. Варта зазначыць, што яе ўвага да балгарскай паэзіі становіцца ўсё болей заўважнай. Будзем спадзявацца на ўзнаўленне ранейшых беларуска-балгарскіх сувязяў, для развіцця якіх у свой час з беларускага боку шмат зрабілі Ніл Гілевіч, Уладзімір Анісковіч, Ванкарэм Нікіфаровіч.

У раздзеле «Навуковыя публікацыі» – артыкул Міколы Мікуліча «Народ і яго першакаштоўнасці ў паэзіі Максіма Танка». Літаратуразнаўца Мікалай Хмяльніцкі звяртаецца да гісторыі беларускай літаратуры ў артыкуле «Беларусь у навуковым і праблемна-тэматычным асэнсаванні Мар’яна Здзяхоўскага». А поруч рэдакцыя «Полымя» друкуе (у раздзеле «Спадчына») тэкст самога Мар’яна Здзяхоўскага «Уладзіслаў Сыракомля. Літоўска-беларускі элемент у польскай творчасці» (пераклаў артыкул і падрыхтаваў яе да публікацыю Мікалай Хмяльніцкі).

Алесь Марціновіч расказвае ў раздзеле «Постаці» пра дзіцячага пісьменніка, першага галоўнага рэдактара часопіса «Вясёлка» – «Васіль Вітка: «Нездарма я ўсё ж хадзіў па вясёлым свеце…» У раздзеле «Наш край» – краязнаўчы расповяд Зіновія Прыгодзіча «Пакручастыя шляхі Лагішына».

Завяршае нумар кароткая рэцэнзія на «Выбраныя творы» Сцяпана Александровіча, якімі працягваецца знакамітая кніжная серыя «Беларускі кнігазбор».

Дарэчы, спяшайцеся набыць часопіс «Полымя» ў шапіках «Белсаюздруку» (ды і падпісацца на другое паўгоддзе на аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданне таксама). Наклад «Полымя» (мяркуем па майскаму нумару) – усяго 735 экзэмпляраў.

 

Кастусь Лешніца

Прочитано 851 раз