Понедельник, 17 05 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Болей за 60 экспанентаў з 20 замежных краін завіталі ў Мінск на кніжнае свята

  • Воскресенье, 21 февраля 2021 12:15

21 лютага завяршае сваю працу XXVIII Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш. Акрамя айчынных кніжных выдавецтваў, паліграфістаў, ВНУ, бібліятэк, музейных устаноў удзел у кніжным свяце ў няпростых пандэмічных умовах прынялі 63 экспаненты, якія прадстаўляюць самыя розныя замежныя краіны.

Самым выразным, зразумела, па традыцыі падаецца ўдзел кніжнікаў з Расійскай Федэрацыі. Калі быць дакладнымі, то яны прыехалі з Масквы, Санкт-Пецярбурга, Белгарада, Пярмі, Пяцігорска (Стаўрапальскі край), Чапаеўска (Самарская вобласць), Краснагорска (Маскоўская вобласць). Толькі Санкт-Пецярбург прадстаўляюць чатыры выдавецтвы. Сярод іх – і славутае выдавецтва «Вита Нова». Дарэчы, сёлета гэтае аўтарытэтная выдавецкая структура, якая спецыялізуецца  па выпуску малатыражнай літаратуры, прывезла ў Мінск мастацкі альбом беларускага і французскага жывапісца Барыса Заборава, а таксама кнігу яго ўспамінаў.

На стэндзе гандлёвага дома «Белый город» пакупнікі, наведвальнікі мінскага кніжнага кірмаша па традыцыі шукалі казкі дзіцячай пісьменніцы Ганны Ганчаровай. Мерапрыемствы на стэндзе Генеральнай дырэкцыі Міжнародных кніжных выставак і кірмашоў былі прадстаўўлены нязменным праектам «Кнігі Расіі», праўда, розныя імпрэзы, сустрэчы з вядомымі пісьменнікамі праходзілі ў анлайн рэжыме. І тым не меней і гэта выклікала цікавасць наведвальнікаў.  

З цэлым шэрагам адметных навінак пазнаёміў гасцей на мінскай выстаўцы Расійскі кніжны саюз.

Сяргей Шычко

 

Прочитано 622 раз