Понедельник, 17 05 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Дыпламатыя перакладу»: «Ты толькі, дружа, прычакай вясны…»

  • Пятница, 19 февраля 2021 00:02

У свежым нумары «Літаратуры і мастацтва» – за 19 лютага 2021 года – вялікая (на цэлую газетную паласу!) падборка вершаў маладой узбекскай паэтэсы Малікі Абідавай, якая жыве ў Мінску, вучыцца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.

«Чаго баяцца? Свет нястрымны/ Цаляе ў сэрцы нам наўпрост ‒ / То ў бездань жаху нас абрыне,/ То ўчыніць свой крывавы хрост», ‒ задаецца сур’ёзнымі філасофскімі пытаннямі Маліка Абідава ў вершы «Люстэркі», які друкуецца ў перакладзе Янкі Лайкова. 

Усяго ў «лімаўскай» падборцы маладой таленавітай паэтэсы з Узбекістана – восем вершаў.

«У бязмежжа я клікала тых, хто быў блізкі,/ У зіхоткую далеч вяла за сабой./ Але блізкасць ператваралася ў пырскі,/ І нявартым яе быў той, хто побач са мной», ‒ імкнецца весці свае глыбока ўнутраныя росшукі Маліка. Вершы прыцягваюць развагамі, выключнай шчырасцю, відавочнымі намаганнямі паэтэсы весці адкрыты дыялог з чытачом на самыя складаныя тэмы.

Перакладчыкі вершаў Малікі Абідавай, надрукаваных у лютаўскім нумары штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», ‒ Пятро Жаўняровіч, Змітрок Кузменка, Янка Лайкоў, Яна Будовіч, Наталля Кучмель.                                                                                                                             

Сяргей Шычко

Прочитано 1225 раз