Суббота, 31 07 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Каханне і пошук сэнсу жыцця

У выдавецтве «Мастацкая літаратура» пабачыў свет новы раман беларускага пісьменніка Вітаўта Чаропкі, добра вядомага і як папулярызатара айчыннай гісторыі, шматгадовага аўтара газеты «Звязда» і сеткавага выдання zviazda.by Біяграфіі слынных сыноў і дачок Бацькаўшчыны, якія лаканічна, з высокім узроўнем дасведчанасці, з выкарыстаннем самых розных, часам забытых архіўных, дакументальных крыніц, пераказвае таленавіты літаратар, гістарычны публіцыст, дапамагаюць болей рэльефна ўявіць падзеі мінулых стагоддзяў, тыя з’явы, што сфарміравалі Беларусь. «Пантэон вялікіх беларусаў» – такую назву носіць аўтарскі праект Вітаўта Чаропкі.

А што да рамана «Паўшыя анёлы» (выйшла, дарэчы, толькі першая яго кніга), то ён прысвечаны тэме кахання і пошуку сэнсу жыцця. Падзеі пачынаюцца ў Старажытным Рыме з яго прыдворнымі інтрыгамі, дзе аўтар знаходзіць правобраз свайго галоўнага героя, які далей перажывае незвычайныя прыгоды, мастакі Вітак і Альбрэхт неверагодным чынам трапляюць з 1939 года ў наш час. Як высвятляецца, за ўльтрасучасным фасадам хаваюцца грамадскія язвы мінулага. І толькі каханне і сяброўства дапамагаюць героям перадолець нечаканыя выпрабаванні ў супрацьстаянні з суровай рэчаіснасцю. Рэальнасць у рамане пераходзіць у містыку, а містыка пераплятаецца з гісторыяй.

Выданне рамана «Паўшыя анёлы» ажыццёўлена па заказе і пры фінасавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Нагадаем, што Вітаўт Чаропка выступае ў друку з 1988 года. Пісьменнік з’яўляецца аўтарам некалькіх дзесяткаў кніг мастацкай прозы, гістарычных нарысаў: «Храм без бога», «Імя ў летапісе», «Уладары Вялікага Княства», «Гісторыя нашага імя», «Перамога ценю», «Вялікі князь Вітаўт»…

Кастусь Лешніца

Прочитано 2799 раз