Воскресенье, 13 06 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Хаям сустракаецца з Коласам

18 мая 2021 года а 16.00 гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа ў беларускай сталіцы пройдзе вечар памяці вялікага ўсходняга паэта, фізіка, астранома, матэматыка Хакіма Амара Хаяма Нішапуры.

Арганізатар святочнай імпрэзы, якая адбудзецца ў дзень нараджэння класіка сусветнай літаратуры (нарадзіўся паэт 18 мая 1048 года), ‒ Пасольства Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь. Выступоўцы нагадаюць і пра тое, што творца, які вядомы найболей як аўтар многіх рубаі (чатырохрадкоўяў), дзе знайшло ўвасабленне мноства перажыванняў, думак пра чалавека і яго бязмежнае жыццё, быў яшчэ і аўтарам трактатаў на арабскай і персідскай мовах – па матэматыцы, фізіцы, філасофіі, гісторыі. Да нашага часу дайшлі і «Мелікшахскія астранамічныя табліцы» вялікага асветніка.

У Беларусі выйшлі дзве асобныя кнігі Хаяма на беларускай мове: у 1989 годзе – пад назвай «Рубаі» (выдавецтва «Мастацкая літаратура»), у 2016-м – «Выбраныя рубаі» (Выдавец Зміцер Колас; серыя «Паэты планеты»). Перакладчык – народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін (1935 – 2014). Менавіта для геніяльнага беларускага паэта з віцебскай азёрнай Ушаччыны ўраджэнец іранскай правінцыі Харасан-Рэзаві стаў люстэркам у асэнсаванні ўсходняй паэзіі. На вечарыне ў Коласаўскім музеі прагучаць і новыя пераклады твораў Амара Хаяма. Адзін з уважлівых да паэзіі класіка – наш сучаснік беларускі паэт Віктар Шніп.

Сяргей Шычко

 

 

Прочитано 806 раз