Среда, 29 09 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Кітайскія народныя казкі: Працяг серыі

У выдавецтве «Адукацыя і выхаванне» з 2020 года выходзіць кніжная серыя, якая прадстаўляе народныя і аўтарскія казкі іншых народаў у перакладзе на беларускую мову. Трэцяй кнігай у гэтым праекце «Паветраны змей» стала кітайская народная казка «Як кемлівы Цянь Вэнь пераканаў бацьку». 

Перакладчыкамі з кітайскай мовы выступілі Алесь Карлюкевіч і Вераніка Карлюкевіч. Накладам 1000 асобнікаў да юнага чытача Беларусі прыходзіць адмысловы аповед, што адлюстроўвае цікавую гісторыю з часін княства Цы эпохі Ваюючых царстваў. 

Казка багата ілюстравана. Кніжным графікам выдання выступіла таленавітая мастачка Вікторыя Марус. Малюнкі раскіданы па ўсіх старонках кнігі, істотна дапаўняюць тэкст, дапамагаюць чытачу ўявіць герояў казкі «Як кемлівы Цянь Вэнь пераканаў бацьку», тыя побытавыя ўмовы, якія характарызуюць Кітай, кітайскую мінуўшчыну. Гэта не можа не падштурхнуць і да такой заўвагі: серыю «Паветраны змей», у якой раней пабачылі свет яшчэ дзве кітайскія народныя казкі, можна шырока выкарыстоўваць у вывучэнні кітайскай культуры, кітайскай мовы ў тых агульнаадукацыйных школах, дзе ёсць і заняткі па кітайскай мове.

А што да перспектыў развіцця серыі, то пра гэта расказвае рэдактар выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» Людміла Даманская: 

«Паветраны змей» — гэта той праект, праз які мы хацелі б пазнаёміць юнага чытача з усім светам. Перакладныя кнігі заўсёды складана выдаваць. Невядома яшчэ, ці кожная з іх прыйдзецца даспадобы патрабавальным хлопчыкам і дзяўчынкам. Таму стараемся падыходзіць да выбару досыць узважліва. Ці прадоўжым працу з кітайскімі казкамі? Так, прадоўжым. І, безумоўна, яшчэ будзем шукаць цікавыя казкі іншых народаў. 

Раман Сэрвач

Прочитано 5247 раз