Понедельник, 17 05 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Лекцыя «Ідуць рабочыя праз пляцы…»

29 красавіка а 16-й гадзіне ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбудзецца лекцыя, прысвечаная гісторыі свята 1 мая, яго вытокам і гістарычным трансфармацыям.

Свята 1 мая – гэта сінэргія двух святаў, якія з'явіліся ў розныя часы і прыпалі на адну і тую ж каляндарную дату. Першае разуменне гэтага свята звязана з традыцыйным святкаваннем пачатку летняга цыклу, які сустракаецца ў розных народаў свету, у тым ліку і ўсходніх славян. Другое, бліжэйшае да сучаснага, сімвалічнае разуменне Першамая, звязана з прамысловай рэвалюцыяй XIX стагоддзя, з'яўленнем масавага рабочага класа, і яго барацьбой за свае эканамічныя правы.

На лекцыі будуць абазначаны перадумовы і вытокі ўзнікнення традыцыі святкавання 1 мая, распаведзена пра барацьбу рабочых за свае эканамічныя правы на тэрыторыі Расійскай імперыі як перадумову свята працоўных, расказана пра трансфармацыю правядзення 1 мая ў савецкі час і вызначана актуальнасць святкавання 1 мая ў Беларусі на сучасным этапе.

Уваходны квіток: 1 руб.  

Месца правядзення: Літаратурны музей Петруся Броўкі (г. Мінск, вул. К.Маркса, 30).

Кантактныя тэлефоны: (017) 363-97-50, (017) 342-09-81.

Прочитано 586 раз