Вторник, 19 10 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«ЛіМ»-люстэрка

  • Пятница, 20 августа 2021 12:15

Фестываль беларускай песні «Наша Радзіма — Беларусь» прайшоў у эстонскім горадзе Нарва, інфармуе БелТА. Падчас музычнай сустрэчы выступілі ансамблі беларускай песні нарваўскага беларускага таварыства «Сябры», якое з’яўляецца арганізатарам фестывалю, беларускага таварыства «Лёс» (горад Талін), беларуска-эстонскага таварыства «БЭЗ» (горад Йыхві), а таксама расійскі танцавальны калектыў «Горліца». Прысутнічалі беларускія дыпламаты, кіраўніцтва і дэпутаты гарадскога сходу, прадстаўнікі нацыянальных культурных суполак Нарвы. Фестываль беларускай песні накіраваны на папулярызацыю культуры Беларусі, яе багатай спадчыны і ўмацаванне беларуска-эстонскіх сувязей у сферы культуры.

Конкурс піяністаў «Мінск-2021» пройдзе ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі з 1 да 10 снежня, паведамляецца на сайце ўстановы. У міжнародным спаборніцтве могуць удзельнічаць сольныя выканаўцы на фартэпіяна ва ўзросце ад 16 да 30 гадоў уключна. Конкурсныя праслухоўванні складаюцца з трох тураў: І і ІІ туры адборачныя (адбудуцца ў Вялікай зале Беларускай акадэміі музыкі), ІІІ тур пройдзе ў суправаджэнні сімфанічнага аркестра ў Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі. У склад міжнароднага журы запрошаны педагогі, выбітныя майстры музычнага мастацтва Беларусі і замежных краін. Журы ацэніць выкананне канкурсантаў па дзесяцібальнай сістэме па наступных крытэрыях: яскравасць выканальніцкай індывідуальнасці; дакладнасць перадачы стылістычных асаблівасцей твораў; мастацкая завершанасць выканання; асэнсаванасць, артыстычнасць і тэхніка выканання. Арганізатары конкурсу — Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Беларускі саюз музычных дзеячаў.

Міжнародны фестываль пластычных і танцавальных тэатраў «Пластформа», ужо 9-ы, пройдзе ў сталіцы з 23 жніўня да 1 верасня. Глядач зможа атрымаць асалоду не толькі ад праектаў беларускіх аўтараў, але і ад спектакляў аўстрыйскіх харэографаў, польска-беларускага праекта і творчасці артыстаў з Лівана. Акрамя тэатральнай праграмы, заяўлена адукацыйная: лекцыі, майстар-класы і псіхафізічны трэнінг, певедамляе агенцтва «Мінск-Навіны». Адкрыццё фестывалю запланавана на 27 жніўня — у гэты дзень у Мінскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў пройдзе Вечар незвычайнага тэатра. Тут сыграюць спектакль «Душа» і пакажуць перформанс ад беларускіх артыстаў.

Адборачная камісія 32-га адкрытага расійскага кінафестывалю «Кінатаўр» атрымала рэкордныя 104 заяўкі ад стваральнікаў фільмаў. Яго прэзідэнт Аляксандр Раднянскі ўдакладніў, што ў конкурс сёлета трапіла крыху больш стужак, чым звычайна, — 15. «Тэматычна фільмы асноўнага конкурсу ахопліваюць некалькі эпох. Гэта тэндэнцыя, хваля — цікавасць да гісторыі краіны», — адзначыла праграмны дырэктар форуму Сітора Аліева. У асноўны конкурс увайшлі карціны «Герда» Наталлі Кудрашовай, «На блізкай адлегласці» Рыгора Дабрыгіна, «Дзень мёртвых» Віктара Рыжакова, «Адарві і выкінь» Кірыла Сакалова, «Медэя» Аляксандра Зяльдовіча, «Змоўшчыкі» Яўгена Грыгор’ева, «Нічыя» Лены Ланскіх, «Малако птушкі» Яўгена Мар’яна і іншыя. «Кінатаўр» пройдзе з 18 да 25 верасня ў Сочы, перадае «ИТАР-ТАСС».

Маскоўскі міжнародны кніжны кірмаш адбудзецца 23—26 верасня. З улікам эпідэміялагічнай абстаноўкі арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні 34-га кніжнага кірмашу прыняў рашэнне перанесці традыцыйныя тэрміны мерапрыемства: раней яго планавалі на 8—12 верасня. Вочнае праграма запатрабуе выканання жорсткіх супрацьэпідэмічных патрабаванняў. «Мы лічым, што гэта не складзе сур’ёзных перашкод для зносін, доўгачаканых сустрэч чытачоў з пісьменнікамі, мастакамі, выдаўцамі, журналістамі і папулярызатарамі навукі», — адзначылі ў аргкамітэце. Як інфармуе «ИТАР-ТАСС», Маскоўскі кірмаш з’яўляецца найбуйнейшым кніжным форумам у Расіі і Усходняй Еўропе. Праект арганізаваны генеральнай дырэкцыяй міжнародных кніжных выставак і кірмашоў пры падтрымцы Расійскага кніжнага саюза і ўрада Масквы.

Цікавінкі ад Яўгеніі Шыцькі

Крыніца: Літаратура і мастацтва №33/2021

Прочитано 3850 раз