Понедельник, 17 05 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Літаратурная перыёдыка: У Мінску – «Литературная газета»

  • Четверг, 18 февраля 2021 07:59

У Выдавецкім доме «Звязда» прайшла сустрэча з галоўным рэдактарам «Литературной газеты» вядомым расійскім паэтам і празаікам Максімам Замшавым.

Удзел у размове з пісьменнікам і кіраўніком вядучага расійскага літаратурнага выдання прынялі дырэктар – галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда», галоўны рэдактар газеты «Звязда» Алесь Карлюкевіч, намеснік дырэктара Выдавецкага дома «Звязда» – галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва» перакладчык і публіцыст Аляксей Чарота, галоўны рэдактар часопіса «Нёман» паэт і перакладчык, літаратуразнаўца Юлія Алейчанка, намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Полымя», кандыдат філалагічных навук Мікола Трус.

Калегі з Масквы і Мінска абмеркавалі асаблівасці выдання літаратурна-мастацкай перыёдыкі ў Расіі і Беларусі, сённяшнія складанасці, звязаныя з чытацкім попытам, запатрабаванасцю часопісаў у бібліятэках, у школах і ВНУ, месца літаратурна-мастацкіх выданняў у выхаванні грамадства, найперш – моладзі.

 

Сяргей Шычко

Прочитано 1068 раз