Суббота, 18 09 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Марый Эл: беларуская прастора «Ончыко»

Перад вачыма – чатыры нумары рэспубліканскага літаратурна-мастацкага і грамадска-палітычнага часопіса «Ончыко» («Наперад»), які выхозіць многія дзесяцігоддзі ў адным са знакамітых рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі. За 2019 і 2020 год. У выданні прадстаўлены творы амаль двух дзясяткаў аўтараў у перакладзе на беларускую мову.

Трэці нумар за 2019… Празаічныя творы Алеся Бадака і Алеся Карлюкевіча, адрасаваныя дзіцячаму чытачу, пераклаў Юрый Салаўёў. Чатыры вершы Міколы Мятліцкага – таленавітая марыйская паэтэса Святлана Грыгор’ева.

Пяты нумар за 2019 год… Вершы народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна пераклаў Генадзь Аяр-Сабанцаў. Казкі Генадзя Аўласенкі і Алены Масла – Юрый Салаўёў. У гэтым жа выпуску часопіса змешчаны вялікі артыкул пра беларуска-марыйскія гістарычныя, культурныя, літаратурныя сувязі. Аўтар публікацыі «Дружба не ведае межаў» – Гельсій Зайніеў. Магчыма, гэтую публікацыю варта перадрукаваць і ў Беларусі.

Трэці нумар за 2020 год… Казкі Алеся Карлюкевіча пра Шубуршуна і яго вандроўкі пераклаў Юрый Салаўёў. Сем вершаў Алеся Бадака пераўвасобіў на марыйскую мову Генадзь Аяр.

Адзінаццаты нумар «Ончыко» за 2020 год прадставіў цэлую плеяду паэтаў Берасцейшчыны (падборку твораў папярэдне падрыхтавала намеснік дырэктара Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага Людміла Кароль): надрукаваны вершы Васіля Сахарчука, Міхася Рудкоўскага, Міколы Пракаповіча, Алеся Каско, Міколы Купрэева, Кастуся Турко. Перакладчык – Генадзь Аяр-Сабанцаў. У гэтым нумары – і невялікая казка Генадзя Аўласенкі ў перакладзе Юрыя Салаўёва.

Тэндэнцыя, якая, несумненна, павінна захавацца, сведчыць пра сталую ўвагу да беларускай нацыянальнай літаратуры з боку часопіса «Ончыко» на сучасным этапе развіцця гуманітарных адносін. Дарэчы, часопіс выдаецца з 1926 года і ўжо амаль 95 гадоў яднае літаратурныя і мастацкія сілы Марый Эл. Генератарам жа ўвагі да беларускага прыгожага пісьменства выступаюць дырэктар Выдавецкага дома «Марыйскае кніжнае выдавецтва» празаік, драматург і перакладчык Юрый Салаўёў і галоўны рэдактар часопіса «Ончыко» паэт Ігар Папоў. Спрыяюць ім найперш таленавітыя перакладчыкі Генадзь Аяр-Сабанцаў, Святлана Грыгор’ева. Будзем спадзявацца на працяг.

Сяргей Шычко

Прочитано 4554 раз