Версия для печати

Музей Петруся Броўкі. Імпрэза «З клічам гордым: — Перамога!»

  • Вторник, 04 мая 2021 10:53

7 мая а 17-й гадзіне Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на літаратурную імпрэзу «З клічам гордым: — Перамога!», прысвечаную Вялікай Айчыннай вайне.

Беларусь, радзіма!

Край наш родны!

Чуеш кліч ты, радасны, паходны:

– Хутка будзе знішчана навала!

Нездарма сыноў ты гадавала.

Пятрусь Броўка. «Сыны»

76 гадоў прайшло з таго дня, калі адбылася лёсавызначальная для многіх народаў Перамога над фашызмам. Нам важна не страціць памяць былога, захаваць і перадаць яе нашчадкам. Памяць аб ахвярах вайны, яе героях і ўсіх тых, хто абараніў свет ад фашызму, становіцца гарантам міру і свабоды на нашай зямлі.

Літаратурны музей Петруся Броўкі далучаецца да сусветнага маршу памяці і запрашае разам успомніць гісторыі выпрабаванняў вайны і адчуць радасць доўгачаканай Перамогі.

На мерапрыемства запрошаны паэтэсы Вера Буланда, Антаніна Хатэнка, Вера Міхно, Людміла Хейдарава, Вольга Шпакевіч.  

 

Месца правядзення: Літаратурны музей Петруся Броўкі (г. Мінск, вул. К.Маркса, 30).

Кантактныя тэлефоны: (017) 363-97-50, (017) 342-09-81.

Прочитано 686 раз