Среда, 29 09 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Новыя сябры Саюза пісьменнікаў Беларусі

  • Воскресенье, 04 июля 2021 12:30

У творчую арганізацыю пісьменнікаў прыйшла новая каманда прафесіяналаў. Паэты, літаратурныя крытыкі, празаікі, публіцысты. 

Сярод новых членаў СПБ – сем чалавек. Гэта – паэт Вольга Каўрыга (нарадзілася 28 жніўня 1990 г.; рэкамендавана Мінскім абласным аддзяленнем і калегамі па творчаму саюзу Л. Круглік, Р. Рэўтовіч); паэт Алена Харкавец (нарадзілася 16 сакавіка 1954 г.; рэкамендавана Мінскім гарадскім аддзяленнем СПБ і калегамі К. Цыбульскім і Т. Залескай); паэт і літаратурны крытык Ірына Аўсеп’ян (нарадзілася 12 мая 1979 г.; рэкамендавана Мінскім гарадскім аддзяленнем і калегамі М. Чаргінцом і А. Аўруціным); празаік і публіцыст Міхаіл Нікіцін (нарадзіўся 25 мая 1962 г.; рэкамендаваны Мінскім гарадскім аддзяленнем і калегамі Ю. Зарэцкай, У. Саламахам); паэт Надзея Салейка (нарадзілася 31 студзеня 1962 г.; рэкамендавана Гродзенскім абласным аддзяленнем СПБ і калегамі М. Шабовічам і Д. Радзівончыкам), паэт Андрэй Татур (нарадзіўся 23 чэрвеня 1979 г.; рэкамендаваны Гродзенскім абласным аддзяленнем і калегамі П. Сямінскім, Д. Радзівончыкам); паэт Таццяна Лазарчык (нарадзілася 22 жніўня 1974 г.; рэкамендавана Гродзенскім абласным аддзяленнем і калегамі Д. Радзівончыкам і Т. Мазур). 

Вольга Каўрыга – аўтар кніг паэзіі «Духовное» (2020), «Творю, люблю, живу» (2020). Алена Харавец – аўтар паэтычных зборнікаў «Не забывайте слова нежности» (2013), «Искренни бываем мы в молчании» (2019), «Ностальгия – ласковая грусть» (2020). Ірына Аўсеп’ян напісала і выдала кнігі «Женщины цвета какао» (2005), «Тень рыбака» (2006), «Смородина» (2021). Міхаіл Нікіцін – аўтар соцень артыкулаў у энцыклапедычных выданнях, як укладальнік і суаўтар спрычыніўся да выдання шэрагу кніг на ваенна-гістарычную тэму. Паэт Андрэй Татур – аўтар кніг «Окна» (2020), «Ключ от всех дверей» (2020). Таццяна Лазарчык – аўтар зборнікаў вершаў «Дорога домой» (2018), «Я наследую землю» (2020). 

 

Мікола Берлеж

 

 

 

Прочитано 4668 раз