Четверг, 13 05 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Пайшоў з жыцця празаік, паэт, журналіст Іван Стадольнік

Не стала чалавека, які пакінуў асаблівы, прыкметны след у беларускай сатырычнай, гумарыстычнай літаратуры. Яго кнігі, выдадзеныя ў розныя гады, і зараз карыстаюцца чытацкім попытам. Размова пра зборнік сатыры і гумару «Як тут не смяяцца», пра кнігі апавяданняў і аповесцяў «Хачу табе шчасця», «Агонь крывёю не заліць», «Небяспечная знаходка», «Лістапад на пачатку лета»… Ведае чытач і яго камедыю-фарс «Залатое вяселле». Творы Івана Канстанцінавіча друкаваліся ў самых розных перыядычных выданнях: у часопісе «Вожык», газетах «Літаратура і мастацтва», «Звязда», «Чырвоная змена», «Рэспубліка», «Віцебскі рабочы».

Дарэчы, першая гумарэска Івана Стадольніка была надрукавана ў часопісе «Вожык» у 1967 годзе. А першае апавяданне надрукаваў у газеце «Літаратура і мастацтва» ў 1971 годзе. У 1980 – 1991 гг. пісьменнік працаваў у часопісе сатыры і гумару рэдактарам аддзела, адказным сакратаром. Увогуле ў прафесійную журналістыку, літаратуру ён прыйшоў, маючы за плячыма пэўны працоўны вопыт. Спярша працаваў у калгасе пасля заканчэння Докшыцкай сярэдняй школы (а нарадзіўся Іван Стадольнік 12 верасня 1940 года ў вёсцы Янкі Докшыцкага раёна, на Віцебшчыне). Затым – качагарам на цаліне, на станцыі Купрыянаўка Рузаеўскага раёна, у Какчатаўскай вобласці. Вярнуўшыся ў Беларусь, ізноў працаваў у калгасе. Пасля – бібліятэкарам Бярозаўскай бібліятэкі Докшыцкага раёна. У 1960 годзе паступіў на стаматалагічнае аддзяленне Полацкага медвучылішча. Скончыў яго ў 1963 годзе. Працаваў зубным урачом, а пасля і выконваў абавязкі галоўнага ўрача Мосарскай сельскай бальніцы Глыбоцкага раёна. Завочна скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Трынаццаць гадоў адпрацаваў у полацкай аб’яднанай газеце «Сцяг камунізма».

Жыццёвы вопыт, уражанні ад няпростага вясковага жыцця, успаміны дзіцяці ваеннай, пасляваеннай вёскі, журналісцкі досвед дапамаглі яму, Івану Стадольніку, пакінуць свой уласны след у айчыннай літаратуры. Імя пісьменніка, які часта бываў у асяродку сваіх землякоў – у Докшыцкім краі, на Полаччыне, на Віцебшчыне, застанецца ў людской памяці. І як літаратара, і як дасціпнага, сімпатычнага чалавека.

Мікола Берлеж

Прочитано 247 раз