Понедельник, 02 08 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Памёр дзіцячы пісьменнік Іван Муравейка

  • Пятница, 05 марта 2021 20:35

5 сакавіка закончылася зямное жыццё ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, ваеннага журналіста, дзіцячага пісьменніка Івана Муравейкі. Лічы, усе свае пасляваенныя гады (быў дэмабілізаваны ў 1947-м) ён пражыў у Любані, на Міншчыне. Працаваў у рэдакцыі раённай газеты. І займаўся літаратурнай творчасцю. 

Друкавацца Іван Муравейка пачаў яшчэ ў даваенны час. Першыя вершы выйшлі ў газеце «Піянер Беларусі». Такое цяжка і ўявіць — лічы, 85 гадоў творчай працы!.. А памёр пісьменнік на 100-м годзе жыцця (нарадзіўся ж 21 кастрычніка 1921 года ў вёсцы Таль Любанскага раёна).

У канцы 1939 года быў прызваны ў Чырвоную Армію. У Вялікую Айчынную ваяваў у складзе войскаў Заходняга, Данскога, 3-га Украінскага, 1-га Беларускага франтоў. Удзельнічаў у штурме Берліна. На сцяне рэйхстага пакінуў надпіс: «Іван з Беларусі». Дарэчы, так і адну са сваіх кніг назваў — «Я — Іван з Беларусі». У свой час яна выйшла ў Выдавецкім доме «Звязда». І ўвогуле мы часта пісалі ў «Звяздзе» пра Івана Андрэевіча, да яго завітвалі і нашы фотакарэспандэнты. За баявыя здзяйсненні Іван Муравейка адзначаны двума ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі.

У 1953 годзе яго прынялі ў Саюз пісьменнікаў СССР. У 1964 годзе Іван Андрэевіч скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. Адна за другой прыйшлі да чытачоў яго кнігі: «Песня над палямі», «Ручаінкі», «Вось якія мы», «Пра работу і ляноту», «Дружная сямейка», «Сем колераў вясёлкі», «Лясное возера», «Мы таксама падрасцём», «Растуць дзеці», «Як завуць казу?», «Вадзіца з крыніцы», «Я прыдумаў казку»... Пра сваю вайну Іван Андрэевіч расказаў у кнігах «Прынёс з вайны», «Была вайна», «Я — Іван з Беларусі»... У 1982 годзе пісьменніка і журналіста ўганаравалі званнем заслужанага работніка культуры БССР. Іван Муравейка ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

І зараз у адным з дзяржаўных кніжных выдавецтваў рыхтавалася да друку новая кніга дзіцячага пісьменніка. Яго, чалавека з багатай франтавой і жыццёвай біяграфіяй, любілі землякі (упэўнены, што і надалей будуць любіць і памятаць), любілі юныя чытачы нашай краіны. Ды і ў іншых старонках на розных мовах вершы Івана Муравейкі таксама прыходзілі да хлопчыкаў і дзяўчынак.

Кастусь Лешніца

Фота Яўгена Пясецкага

Крыніца: Звязда

Прочитано 2732 раз