Вторник, 03 08 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Пра міжпланетнага Пажарніка і іншых мамурыкаў  

  • Вторник, 13 апреля 2021 09:54

У Выдавецкім доме «Звязда» здадзена ў друкарню кніга лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Раісы Баравіковай «Казачныя аповесці пра міжпланетнага Пажарніка і іншых мамурыкаў». Мяркуецца, што маляўніча аформленае выданне пабачыць свет накладам 3 000 экзэмпляраў.

Гэты праект – перавыданне 2010 года. Па тым часе кніга пабачыла свет ў выдавецтве «Літаратура і Мастацтва» накладам 2 000 асобнікаў. І даволі хутка разыйшлася. Было шмат згадак у друку. Аповесці пасля яшчэ не аднойчы перавыдаваліся. Творы ўвайшлі ў школьную праграму для пазакласнага чытання. Мамурыкі Раісы Баравіковай, якія разам з міжпланетным Пажарнікам ладзілі самыя неверагодныя прыгоды, палюбіліся юным чытачам. Спрыялі гэтаму і частыя сустрэчы пісьменніцы з юнымі чытачамі, яе выступленні ў школах, вялікіх і малых бібліятэках. А таксама – водгукі чытачоў і літаратурных крытыкаў у друку.

І вось – новая сустрэча з сапраўды легендарнай кнігай, у якой увасобіліся ўсе лепшыя характарыстыкі, рысы сучаснай дзіцячай літаратуры. «Казачныя аповесці…» выходзяць у свет з прыгожымі, яркімі ілюстрацыямі таленавітага кніжнага графіка Марыі Міцкевіч.

Сяргей Шычко

Фото: minsknews.by

Прочитано 3042 раз