Вторник, 18 01 2022
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Саюз пісьменнікаў Беларусі: Чарговы, пяты па ліку, з’езд адбудзецца восенню

Учора прайшло пасяджэнне праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Разглядаўся цэлы шэраг актуальных пытанняў, у тым ліку – падводзіліся вынікі працы творчага саюза за першае паўгоддзе. Размова ішла пра камплектаванне бібліятэк сістэмы Міністэрства культуры кнігамі айчынных сучасных літаратараў. Таксама адбыўся прыём у члены СПБ новых сяброў. У кагорту прафесійных літаратараў залічаны сем новых калег. Сярод іх – паэты і публіцысты.

Старшыня СП Беларусі Мікалай Чаргінец агучыў і тое, што вядзецца шырокая падрыхтоўка да чарговага, пятага па ліку, з’езда пісьменніцкай арганізацыі. Мяркуецца, што прэстыжны выніковы форум адбудзецца восенню 2021 года.

Удзел у пасяджэнні праўлення прынялі прадстаўнікі міністэрстваў – інфармацыі, культуры, адукацыі, якія звярнулі ўвагу на пытанні прапаганды мастацкай літаратуры, на арганізацыю болей шчыльнага ўзаемадзеяння органаў дзяржаўнага кіравання з пісьменніцкай арганізацыяй.

Сяргей Шычко

Прочитано 7641 раз