Воскресенье, 13 06 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Сяргей Панізьнік. Прысвячэнне Арсеню Лісу

Пры ўскалыхах адвечных званоў* ‒  

рупліўцы твае*, Беларусь. 

Прысвячаецца валачобніку Арсеню Лісу

Зноў песня прасілася* ў свет…
Маланкі пякучае след*
свабодзе* дарогу прабіў.

       Балткрывія* Вас палюбіла:
       мацнела ад Вашых бясед
       у знойдзеных постацях сіла.

Вы, вечны вандроўнік*, у руху!
Прысады жыцця* – у фальклоры*.
Хай Вётхава* дасць Вам напругу,

       а Gloria victis* у творы --
       высакароднага духу.
       Быць Вам, званару – у нязморы!


* “Адвечныя званы” – назва сцэнарыя пра Мітрафана Доўнар-Запольскага, 1993.

* Імя Арсеня Ліса занесена ў беларускую кнігу гонару “Рупліўцы твае, Беларусь”.

*  “Песня прасіла ў свет” – твор пра фалькларыста Антона Грыневіча.

* “Пякучай маланкі след”. Эцюды да партрэта мастака Горыда, 1989.

* “Цяжкая дарога свабоды”, 1994.

* Балткрывія — варыянт латышскага наймення “Беларусь”.

* “Вечны вандроўнік” – пра Я. Драздовіча, 1984.

* “Прысады жыцця” – пра М. Гарэцкага, 1985.

* А.С.Ліс – адзін з укладальнікаў акадэмічнага збору “Беларуская народная творчасць”.

* Вётхава – вёска, дзе 4.02.1934 г. нарадзіўся Арсень Сяргеевіч – будучы фалькларыст, літаратуразнаўца, літаратар, доктар філалагічных навук.

* “Gloria victis”, 2008.

 

3-4.02. 2018
Сяргей Панізьнік

 

Светлы рай яго душы...

Здымак з архіву Сяргея Панізьніка: Арсень Ліс разам з супрацоўнікамі Літаратурнага музея імя Янкі Купалы, дырэктарам Мінскай школы № 204 (пазней № 10) і Уладзімірам Скарынкіным, Сяргеем Панізьнікам, Леанідам Акаловічам ‒ на святкаванні 105-гадовага юбілею Зоські Верас. 30.09.1997 г. Фота Віктара Ставера.

 

Дарчыя надпісы Арсеня Сяргеевіча: на кнізе "Цяжкая дарога Свабоды" ‒ 20.01.1995 г.; на кнізе "Валачобныя песні" ‒ 9.ХІІ. 2005 г.
Гаспадару, сьлічны пану! Ў тваім дамку ‒ як у райку! Глянь ‒ на двары што дзеіцца, што дзеіцца-лялеіцца! 
Раса пала медавая!..  На тым мейсцы цэрква стала...(З валачобнай песні Андрыяна Кісьляка з в. Бабышкі на Мёршчыне).