Понедельник, 17 05 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрылася экспазіцыя «Чарнобыль – 35…»

  • Вторник, 27 апреля 2021 23:00

Выстава да 35-годдзя Чарнобыльскай катастрофы і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Якавенкі дзейнічае па 13 чэрвеня 2021 года.  

26 красавіка ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылося адкрыццё часовай літаратурна-дакументальнай выставы, прысвечанай угодкам па аварыі на Чарнобыльскай АЭС і 85-годдзю з дня нараджэння празаіка, публіцыста, кіраўніка Грамадскага аб’яднання «Беларускі сацыяльна-экалагічны саюз “Чарнобыль”» Васіля Цімафеевіча Якавенкі.  

Экспазіцыя «Чарнобыль – 35…» раскрывае асэнсаванне трагічных падзей ў творчасці такіх беларускіх пісьменнікаў як Іван Шамякін, Максім Танк, Пімен Панчанка, Васіль Быкаў, Святлана Алексіевіч, Алесь Адамовіч, Барыс Сачанка, Янка Сіпакоў, Мікола Мятліцкі, Алесь Пісьмянкоў, Яўгенія Янішчыц, Ніна Аксёнчык, Анатоль Зэкаў, Васіль Жуковіч, Васіль Якавенка і многіх іншых праз прадстаўленыя дакументы. Асабліва ўражвае візуальны складнік – фотаздымкі Юрыя Іванова з часоў ліквідацыі наступстваў катастрофы і мастацкае афармленне Генадзя Чыстага. 

Антаніна Хатэнка

Уладзімір Ліпскі

Юрый Іваноў

Юрый Кур’яновіч

Алена Якавенка

Асобная зала дакументаў, рукапісаў, артыкулаў, фота, кніг прысвечана постаці пісьменніка і грамадскага дзеяча, чалавека неабыякавага да экалогіі і здароўя людзей у Беларусі пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС – Васіля Якавенкі. Менавіта дзякуючы яго клопатам выходзіла сацыяльна-экалагічная газета «НАБАТ», была заснавана грамадская арганізацыя «Беларускі сацыяльна-экалагічны саюз «Чарнобыль», якая спрыяла аздараўленню дзяцей у Беларусі і за мяжой. 

У адкрыцці экспазіцыі мелі слова пісьменнікі Антаніна Хатэнка, Уладзімір Ліпскі, пісьменнік і гісторык Юрый Кур’яновіч, фотамастак Юрый Іваноў, дачка Васіля Якавенкі – Алена Якавенка.

 

«Сугучча»

 

 

 

 

Прочитано 625 раз