Воскресенье, 24 10 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Вуснамі старажылаў

  • Вторник, 17 августа 2021 17:11

У верасні 2016 года мінская васьмікласніца Арына КЛІМОВІЧ вырашыла прыняць удзел у гарадскім конкурсе даследванняў з тэмай «Тапонімы». Дзядуля — Станіслаў Іванавіч КРЭПСКІ, які мае філалагічную адукацыю і зацікаўлены ў вывучэнні роднай Пухавіцкай старонкі, параіў дадаць да выкладання выключна тапанімічнага матэрыялу звесткі пра канкрэтную мясцовасць. «Трэба, казаў ён, каб мясціны загаманілі пра сябе вуснамі старых жыхароў...» Але пакуль рыхтавалася праца, «конкурс некуды знік». І ў выніку са школьнага даследвання ў 50 старонак вырасла кніга «Тапонімы роднага краю». 

І Арына, і яе дзядуля так захапіліся працай, што краязнаўства, вывучэнне гісторыі Пухавіч, куды яны штогод прыязджаюць летаваць, краязнаўства навакольных паселішчаў стала важкім клопатам іх жыцця. І як вынік — новая кніга двух аўтараў: «Тапонімы роднага краю і побыт яго насельнікаў». Яна пабачыла свет зусім нядаўна ў мінскім выдавецтве «Белпринт». І цікаўныя да гісторыі чытачы маюць унікальную магчымасць ажыццявіць унікальнае падарожжа ў адну з багатых на памяць мясцін Міншчыны. 

Карыстаючыся ў асноўным народнай памяццю, звесткамі, атрыманымі ад старажылаў, аўтары ўзнаўляюць з розных стагоддзяў многія цікавосткі гісторыі мястэчка. Сапраўды ўражваюць лаканічныя сведчанні пра супольнае, міралюбівае жыццё ў Пухавічах прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей — беларусаў, яўрэяў, татар, прадстаўнікоў розных канфесій — праваслаўных, каталікоў, іудзеяў, мусульман... Мяркуючы па ўсім, у кнігі Арыны Клімовіч, Станіслава Крэпскага «Тапонімы роднага краю і побыт яго насельнікаў» павінен быць працяг. І ўжо ў новым выданні мы сустрэнемся са многімі людзьмі, хто нарадзіўся ў Пухавічах і суседніх вёсках, хто спрычыніўся да гэтых мясцін. З Пухавіч — акадэмік Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі доктар медыцынскіх навук, прафесар Арнольд Смеяновіч, доктар палітычных навк, кандыдат філасофскіх навук Мікалай Лабуш, акцёр Купалаўскага тэатра Аляксандр Лабуш, пісьменнік і журналіст Аляксандр Шабалін, кандыдат медыцынскіх навук Уладзімір Сянчук, кандыдат сельскагаспадарчых навук Аляксандр Матох, мастак Аляксандр Дасужаў, паэтэса і журналістка Вольга Савасцюк, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Марына Шкроб, чэмпіён свету па біятдлону сярод юніёраў Мікалай Правалоцкі, кандыдат сельскагаспадарчых навук Аляксандр Матох і шмат хто яшчэ з людзей, хто сваімі справамі зрабіў і робіць шмат карыснага для нашай Айчыны. 

Раман Сэрвач

Крыніца: Звязда

Прочитано 2600 раз