Среда, 29 09 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Вясновае супакаенне..: Новыя пераклады паэзіі Фёдара Цютчава ў «Літаратуры і мастацтве»

  • Воскресенье, 04 июля 2021 12:55

Неспадзявана парадавала 15-я старонка беларускага літаратурна-мастацкага штотыднёвіка: на газетнай паласе пад рубрыкай «Дыпламатыя перакладу» 2 ліпеня 2021 года – якраз 15 вершаў Фёдара Цютчава ў пераўвасабленні на беларускую мову Міколы Гіля

О, не кладзіце мяне

Ў зямлю сырую – 

Скрыйце, зарыйце мяне 

Ў траву густую! 

 

Хай ветру лёгкага павеў

Шалясціць травою,

Даносіцца жалейкі спеў,

Святлістых воблакаў засеў

Плыве нада мною!..

(«Вясновае супакаенне»). 

Ва ўрэзцы да публікацыі перакладаў можна прачытаць: «Час ад часу ў расійскім выданні «Литературная газета» з вялікім засмучэннем пішуць аб тым, што класіку цяпер – ні Пушкіна, ні тым больш Цютчава – не чытаюць. Ці так насамрэч? Бывае, што чалавек, нечым узрушаны, шукае сугучнае таму, што перажывае, прагне знайсці адказы на складаныя пытанні альбо душа яго імкнецца наталіцца глыбінёй прыгажосці мастацкага слова – і тады рука інтуітыўна цягнецца да томіка добра знаёмага класіка…» Нагадаем, што творы Фёдара Цютчава і раней шмат перакладаліся на беларускую мову. Сярод перакладчыкаў вялікага рускага паэта – Іван Чыгрын, Яўген Міклашэўскі, Аляксей Каўка, Юрась Свірка, Хведар Жычка, Васіль Зуёнак, Васіль Вітка, Алег Бембель, Леанід Дранько-Майсюк, Васіль Сахарчук. 

Некалькі слоў пра перакладчыка твораў Фёдара Цютчава, надрукаваных у ліпеньскім нумары «Літаратуры і мастацтва». Мікола Гіль (нарадзіўся ў 1936 годзе) – вядомы беларускі празаік, публіцыст, перакладчык. Аўтар кніг «Ранішнія сны» (1973), «На лясной вуліцы» (1975), «Таццянін чэрвень» (1978), «Самы галоўны чалавек» (1980), «Пуд жыта» (1982), «Ёсць на зямлі крыніца» (1983), «Камандзіроўка ў Вішанькі» (1987)… Пераклаў на беларускую мову творы літоўскіх, венгерскіх, шведскіх, рускіх пісьменнікаў. 

Сяргей Шычко

 

Прочитано 5124 раз