Понедельник, 17 05 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Землякі. Савецкі літаратуразнаўца з Віцебска

Летась, у 2020 годзе, незаўважанай датай засталося 135-годдзе з дня нараджэння савецкага літаратуразнаўцы, літаратурнага крытыка, педагога Івана Іванавіча Векслера (1885 – 1954), які нарадзіўся ў Віцебску.

Сярод найболей вядомых прац Івана Векслера – «З літаратурнай спадчыны Ф. М. Рашэтнікава» (1932), «І. С. Тургенеў і палітычная барацьба шасцідзесятых гадоў» (1934; 1935), «Аляксей Мікалаевіч Талстой».

А шлях ураджэнца Віцебска ў вялікую навуку пачаўся з Віленскага настаўніцкага інстытута, які ён закончыў у 1912 годзе. У 1912 – 1914 гг. Іван Векслер працаваў у Магілёўскім вышэйшым пачатковым вучылішчы. Адначасова – настаўнікам у адной з магілёўскіх школ. Пасля займаў кіраўнічыя пасады ў аддзеле народнай адукацыі. У 1918 годзе ўзначаліў Магілёўскую настаўніцкую арганізацыю. У 1919 – 1922 гг. І. Векслер – член праўлення Саюза работнікаў асветы. У 1925 – 1930 гг. служыў інспектарам, навуковым супрацоўнікам у Народным камісарыяце асветы ў Маскве.

Іван Іванавіч выкладаў  у Акадэміі камуністычнага выхавання імя Н. К. Крупскай, Інстытуце павышэння кваліфікацыі педагогаў. Быў намеснікам адказнага сакратара часопіса «Русский язык в советской школе». Закончыў аспірантуру АН СССР па кафедры літаратуразнаўства (1932). У 1934 ‒ 1935 гг. Іван Векслер выкладаў ў ЛІФЛМ. Некаторы час займаў пасаду намесніка дэкана. У 1932 – 1942 і 1945 – 1949 наш зямляк – у Інстытуце рускай літаратуры Акадэміі навук СССР: навуковы супрацоўнік, загадчык музея, старшы навуковы навуковы супрацоўнік. У 1944 годзе Іван Іванавіч абараніў доктарскую дысертацыю.

У 1942 годзе вучоны эвакуіраваўся ў Ташкент. У 1943 – 1945 гг. з’яўляўся прафесарам кафедры рускай літаратуры Сярэднеазіяцкага ўніверсітэта. У той час у Ташкенце жылі і працавалі і іншыя ўраджэнцы Беларусі – літаратуразнаўца Сцяпан Ліхадзіеўскі, народны паэт Беларусі Якуб Колас, тэатразнаўца Міхась Модэль, паэтэса Эдзі Агняцвет… Магчыма, з кімсьці з іх і перасякаліся жыццёвыя сцяжынкі Івана Векслера.

 

Сяргей Шычко

         

         

 

Прочитано 642 раз