Четверг, 13 05 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Знаёмцеся: перакладчыца Францыска Скарыны на кумыкскую мову

АЛІШАВА Шэйіт-Ханум нарадзілася 10 лютага 1949 у вёсцы Баммацюрт Рэспубліка Дагестан Расійская Федэрацыі. Кумыкская паэтэса, перакладчык. Закончыла Буйнакскае педагагічнае вучылішча, Літаратурны інстытут імя М. Горкага. Піша на кумыкскай мове. Член Саюза пісьменнікаў СССР (1982). У 1968 – 1973 гадах– перакладчык кінастудыі “Масфільм”. Якраз тады вучылася ў Маскве.

Працавала Шэйіт-Ханум Алішава і выхавальніцай у дзіцячым садзе, а яшчэ – бібліятэкарам Саюза пісьменнікаў Дагестана, рэдактарам кумыкскага выпуска часопіса “Жанчына Дагестана”. Зараз спадарыня Шэйіт-Ханум Алішава – сакратар Саюза пісьменнікаў Дагестана, старшыня секцыі кумыкскіх пісьменнікаў. Друкуецца з вершамі з 1961. Першая кніга паэзіі – “Цяпло далоні” – выйшла ў Дагестанскім кніжным выдавецтве ў 1975. Наступныя кнігі Алішавай: “Песня ў дарозе” (1981), “Арэлі” (1984), “Я танцую” (1986), “Плач, кахай, успамінай” (1996) і інш. На рускую мову вершы Алішавай пераклалі Н. Маркграф, В. Ермалаева. Творы Алішавай перакладзены на іншыя мовы народаў свету і выдадзены ў Галандыі, Турцыі, Туркменістане і іншых краінах. Паэзіі Алішавай характэрныя энергічная рытміка, душэўная празрыстасць, метафарычная вобразнасць. Алішава – перакладчыца на кумыкскую мову класікаў сусветнай, рускай і шматнацыянальнай літаратуры народаў Дагестана. Пераклад урыўка з прадмовы Ф. Скарыны да кнігі “Юдзіф” на кумыкскую мову Шэйіт-Ханум Алішава ажыццявіла для зборніка “Францыск Скарына на мовах народаў свету” (1985, 2-е выданне – 1986).

Нагадаем, што ў зборніку “Францыск Скарына на мовах народаў свету” надрукаваны і пераклады ўрыўка з прадмовы Францыска Скарыны да кнігі “Юдзіф” на іншыя мовы народаў Дагестана – лакскую, даргінскую, аварскую, цхатурскую, лезгінскую…

 

Алесь Карлюкевіч

Фота з i.ytimg.com

Прочитано 7226 раз