Воскресенье, 24 10 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

За прыгожым пісьменствам — у літінстытут

  • Понедельник, 24 июля 2017 14:51

Літаратурны інстытут імя Максіма Горкага ў Маскве (заснаваны ў 1933 годзе па ініцыятыве Максіма Горкага) вядомы творцам з розных краін. Многія адораныя асобы менавіта ў гэтай навучальнай установе займелі імя ў літаратуры. Гісторыя інстытута даволі цікавая і займальная.


Будынак Літінстытута знаходзіцца ў былой гарадской сядзібе, помніку архітэктуры пачатку ХІХ стагоддзя. У 1812 годзе тут нарадзіўся А. Герцэн. У 1840-х гадах ва ўладальніка дома Д. Свярбеева збіраўся літаратурны салон, які наведвалі М. Гогаль, В. Бялінскі, П. Чаадаеў, М. Шчэпкін. У канцы ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя тут знаходзілася выдавецтва братоў Гранат. У 1920-я гады будынак займалі розныя пісьменніцкія арганізацыі. Арганізоўваліся літаратурныя вечары, дзе выступалі У. Маякоўскі, А. Блок, С. Ясенін.


У літінстытуте вучыліся, а пасля і выкладалі, многія расійскія знакамітасці: К. Федзін, К. Паўстоўскі, М. Святлоў, Л. Ашанін, А. Зіноўеў, Э. Асадаў, Ю. Бондараў, Ю. Казакоў. Пад назвай «Дом Грыбаедава» М. Булгакаў згадваў будынак у рамане «Майстар і Маргарыта». Тут вучыліся і многія вядомыя беларускія творцы: Віктар Шніп, Людміла Рублеўская, Уладзімір Глушакоў, Раіса Баравікова, Леанід Дранько-Майсюк...


Літінстытут і сёння застаецца жаданым для тых, хто мае схільнасць да прыгожага пісьменства. У так званым «жывым мемарыяле» па-ранейшаму валадарыць дух высокай творчасці. Ва ўстановы — зайздросны выкладчыцкі склад, які, як кажуць, «умее ставіць на пяро»: у сярэднім на чатырох студэнтаў прыходзіцца адзін выкладчык з навуковай ступенню.


Акрамя таго, сёлета пры Літінстытуце Прэзідэнтам Расіі быў зацверджаны Дом нацыянальных літаратур. Паводле прарэктара па навуковай і творчай рабоце літінстытута Сяргея Дзмітрэнкі, у апошняе дзесяцігоддзе неаднойчы гучалі прапановы вярнуцца да практыкі развіцця літаратурных стасункаў, якія існавалі ў савецкі час. Зразумела, што сёння ўзаемадзеянне творцаў патрабуе больш сучасных падыходаў. І адзін з напрамкаў, які ўжо абралі маскоўскія прафесіяналы, — беларускі. Менавіта ў асобе нашых літаратараў яны бачаць паплечнікаў, разам з якімі варта больш актыўна весці творчае сяброўства. Сяргей Дзмітрэнка гаворыць, напрыклад, пра магчымасць адраджэння падрыхтоўкі перакладчыкаў з моў народаў Расіі і братэрскіх народаў, у тым ліку і з беларускай.


І вось яшчэ адна прыемная навіна з Масквы: літаратурны інстытут пры падтрымцы структур Саюзнай дзяржавы восенню гэтага года плануе правесці ў Беларусі выязны семінар з прэзентацыяй Дома нацыянальных літаратур пры літінстытуце. У межах гэтага праекта прадугледжана правядзенне круглага стала з прадстаўнікамі творчых колаў Беларусі: перакладчыкамі, філолагамі, маладымі пісьменнікамі. Выбітныя расійскія пісьменнікі запросяць на майстар-класы, выступяць з лекцыямі. Літінстытут ужо сёння запрашае беларускіх калег падключыцца да шматлікіх конкурсаў, інфармацыя пра якія размешчана на сайце навучальнай установы.


Першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах пераканана, што ўвага да пісьменніцкай арганізацыі знакамітага літінстытута ўнясе новы подых у творчасць беларускіх аўтараў, і мае намер узяць актыўны ўдзел у рабоце Дома нацыянальных літаратур СПБ. Гэта якраз той выпадак, калі варта азірнуцца на мінулае і нават пазайздросціць таму, як праз літаратуру сябравалі пісьменнікі і вучылі сваім прыкладам шчырасці ў стасунках паміж народамі.

Марыя ЛІПЕНЬ

Крынiца: ЛiМ

Прочитано 1067 раз