Версия для печати

Зорка Купалы

  • Пятница, 07 июля 2017 09:20

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам урачыстага мерапрыемства, прысвечанага 135-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што святкаванні паспрыяюць праслаўленню творчых талентаў беларусаў.


— Зорка Янкі Купалы ўзышла ў пераломную эпоху, калі Беларусь рабіла першыя крокі да ўласнай дзяржаўнасці. Сілай свайго таленту паэт вызначыў шляхі развіцця роднай мовы і культуры, намеціў духоўныя арыенціры многіх пакаленняў. Таму сёння мы, грамадзяне суверэннай краіны, ганарымся і папулярызуем купалаўскую спадчыну, беражліва захоўваем яе для нашчадкаў, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка ў прывітанні.

Крынiца: Звязда

Прочитано 1507 раз