Версия для печати

Краязнаўцы з усіх краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў

  • Пятница, 30 апреля 2021 09:30

У Брэсце збіраюцца правесці міжнародны круглы стол  «Радзімазнаўчы аспект у творчасці пісьменнікаў СНД». Арганізатарамі асветніцкага праекта выступаюць Брэсцкая абласная бібліятэка імя Максіма Горкага, РВУ «Выдавецкі дом “Звязда”», Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі. Мяркуецца, што падзея адбудзецца 4 чэрвеня 2021 года.

Арганізатары папярэдне вызначылі наступнае праблемна-тэматычнае поле круглага стала: выданне краязнаўчай літаратуры на тэрыторыі Беларусі і ў краінах Садружнасці Незалежных Дзяржаў; пошукава-даследчая праца па вывучэнні гісторыі малой радзімы, увод створаных дакументаў у навуковае і культуралагічнае кола даследаванняў; ‒ папулярызацыя краязнаўчых ведаў і вынікаў даследаванняў у грамадстве, далучэнне моладзі да краязнаўчай дзейнасці; адлюстраванне краязнаўства ў навукова-папулярных публікацыях і мастацкіх творах; літаратурнае краязнаўства як аснова грамадзянска-патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання моладзі.

Папярэднія заяўкі аб удзеле з тэмай даклада прымаюцца да 10 мая 2021 г. на электронную пошту Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.. Магчыма і завочная форма ўдзелу. Відэадаклады просьба даслаць таксама на электронную пошту да 24 мая 2021 г. Відэадаклады будуць даступныя на YouTube-канале бібліятэкі.

Да ўдзелу ў круглым стале запрашаюцца краязнаўцы, пісьменнікі, журналісты, бібліятэкары і іншыя зацікаўленыя асобы.

Па выніках круглага стала плануецца і выданне зборніка матэрыялаў.

 

Сяргей Шычко

Прочитано 7409 раз