Понедельник, 02 08 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Вавёрка піша сачыненне» – на казахскай мове  

  • Суббота, 24 апреля 2021 15:22

У Казахстане выйшла з друку кніга казак Алеся Карлюкевіча «Вавёрка піша сачыненне».

Пераклала яе на казахскую мову вядомая казахская пісьменніца, перакладчыца, педагог, доктар філасофіі Райхан Мажэнкызы. У прадмове да кнігі казахскі літаратар заўважае: «Маленькія чытачы зборніка казак «Вавёрка піша сачыненне» абавязкова ўбяруць у сябе прыгажосць нацыянальнай мовы. Кніга паўплывае на фарміраванне ў дзіцяці нацыянальна-патрыятычных пачуццяў. Дзіцячая душа будзе вучыцца любіць Айчыну і малую радзіму, родную зямлю, сваю сям’ю, паважаць чалавека, быць сумленным у адносінах адзін да аднаго, праяўляць клопат пра навакольнае асяроддзе, жывёльны і раслінны свет, увогуле пра прыроду, у свядомасці дзіцяці фарміруюцца і экалагічная культура, прага да ведаў. Творы аўтара, якія прывучаюць дзетак да чалавечнасці і дабрыні, міласэрнасці, пашыраюць іх светапогляд, несумненна, стануць запамінальнымі…»

Дарэчы, гэта не першая сустрэча твораў Алеся Карлюкевіча з чытачамі Казахстана. У Алматы ў 2019 годзе пабачыла свет яго кніга казак «Шубуршун і яго сябры» на уйгурскай мове. Як вядома, у Казахстане пражываюць тысячы ўйгураў. Працуюць уйгурскія агульнаадукацыйныя школы. Выходзяць газеты на ўйгурскай мове.

А «Вавёрка піша сачыненне» на казахскай мове выйшла ў свет у Нур-Султане – сталіцы Казахстана. У Казахстане ўважлівыя да твораў многіх сучасных літаратараў Беларусі. Падзеяй стала і нядаўняе выданне літаратурна-мастацкага альманаха «Казахстан – Беларусь», са старонак якога з казахскім чытачом размаўляюць героі твораў Міколы Мятліцкага, Алеся Бадака, Алены Стэльмах, Валерыя Казакова…

 

Сяргей Шычко

Прочитано 3778 раз